Месца : Мінск
Шыфр : 711Е000001
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : ХІ–ХХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Мінская_ратуша

Мінская ратуша — адміністрацыйны будынак у цэнтральнай частцы Мінска, на Высокім рынку. Да скасавання Магдэбургскага права для Мінска (14 мая 1795) у ратушы праходзілі паседжанні органа гарадскага самакіравання — магістрата або рады, у будынку захоўваліся эталоны адзінак вагі і аб’ёму. На ратушнай вежы знаходзіўся першы гарадскі гадзіннік.
Цяпер выкарыстоўваецца ў асноўным для прыёму ганаровых гасцей мінскіх гарадскіх уладаў. На 32-метровай вежы з флюгерам устаноўлены гадзіннік і герб горада. Куранты на вежы Мінскай ратушы кожную гадзіну на працягу 19 секунд адбіваюць мелодыю прыпеву «Песні пра Мінск» (музыка Ігара Лучанка).

== Гісторыя ==
Пра патрэбу збудаваць ратушу ўпершыню паведамляецца ў прывілеі на Магдэбургскае права, нададзеным Мінску вялікім князем Аляксандрам 14 сакавіка 1499 года. Месца знаходжання будынка, у якім у гэты час праходзілі паседжанні магістрату, дакладна не вядомае. У наступных прывілеях 1552 і 1569 гадоў зноў згадваецца пра патрэбу ўзвядзення ратушы.
Упершыню існы будынак называецца ў дакуменце 1582 года, калі падданага маёнтку Гарадзец пасадзілі ў вязніцу, што размяшчалася ў ратушы. Аднак у 1591 годзе горад атрымаў шэраг палёгкаў на «…ратуш, которы они тепер збудовати хочуть…»
У канцы XVI ст. сустракаюцца звесткі пра ратушу як збудаванне, што размяшчалася на плошчы Высокі Рынак. У 1640 годзе пажар моцна пашкодзіў будынак, значную шкоду ратушы ўчынілі маскоўскія акупанты.
Адноўленая ў паваенны час, ратуша, відаць, мела даволі выразнае архітэктурнае аблічча. Чэшскі падарожнік Бергард Танер, які ў 1678 годзе наведаў Мінск, пісаў: «Галоўнае ўпрыгожанне пляцу ратуша, што стаіць у цэнтры, аточаная мноствам крамаў». У 1744 годзе будынак перабудавалі ў стылі барока пад кіраўніцтвам і намаганнямі менскага войта Станіслава Буржынскага. Існуюць звесткі, што ў канцы XVIII ст. пры ратушы дзейнічала партыкулярная аптэка.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) ратушу перабудавалі ў стылі класіцызму (архітэктар Ф. Крамер). Чарцёж галоўнага фасада будынка прыводзіўся ў «Атласе Мінскай губерні». У будынку ратушы знаходзіліся магістрат, суд, гаўпвахта, гарадавы, паліцыя і архіў.

Наступную рэканструкцыю ратушы (архітэктар М. Чахоўскі) правялі ў 1819 годзе, калі да яе паўднёва-ўсходняга фасада прыбудавалі арыгінальную агароджу, упрыгожаную ляпным дэкорам і маляўнічымі кампазіцыямі. У 1830-я гады ў будынку размяшчалася музычнай школа. У 1847 годзе залю, што знаходзілася на другім паверсе ратушы, рэканструявалі пад гарадскі тэатр (архітэктар К

Месца : Мінск
Шыфр : 711Е000001
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : ХІ–ХХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Мінская_ратуша
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты