Архітэктурны стыль : польскі нацыянальны стыль
Датаванне : 1930

Мост цераз безназоўны ручай у Валожыне. Размешчаны па вуліцы Кірава, каля скрыжавання з вуліцамі Энгельса і Янкі Купалы, недалёка ад яўрэйскіх могілак. Мае арачную канструкцыю і мае адзін пралёт. Складзены з бутавага каменю ў 1930 годзе, пра што сведчыць дата на адным з каменяў.

Архітэктурны стыль : польскі нацыянальны стыль
Датаванне : 1930

У праекце зон аховы мост пазначаны як «каштоўнае гісторыка-архітэктурнае асяроддзе». Рэгламентамі зоны аховы ландшафту забаронена «знішчэнне, страта каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя (мост, агароджа могілак, надмагіллі на тэрыторыі могілак)», а таксама «выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ без захавання і аднаўлення гістарычных
каменных канструкцый з прыроднага каменю маста па вул. Кірава праз раку».

Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты