Заха́р’еўскі мост — мост арачнай канструкцыі са зборнага жалезабетона праз Свіслач па пр. Незалежнасці ў Мінску. Размешчаны каля пл. Перамогі. Гэта чацвёрты вядомы мост на гэтым месцы, пабудаваны ў 1952 годзе. Гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь рэспубліканскага значэння.
== Гісторыя ==
Мост праз Свіслач па Захар’еўскай вуліцы, ад якой і атрымаў назву, злучаў цэнтр горада з Залатой Горкай і Камароўкай, прынамсі, з канца XVIII стагоддзя. На працягу ўсяго XIX стагоддзя мост неаднаразова рамантавалі і перабудоўвалі (1837, 1853, 1878). Апошні раз у 1898 г., калі яго перабудавалі ў сувязі з пракладзенай па ім лініі конкі.
=== Першы жалезабетонны мост ===
У снежні 1913 года Гарадская дума пастанавіла замяніць драўляны мост жалезабетонным. За кансультацыямі горад звяртаўся да прафесара Кіеўскага політэхнічнага інстытута Я. А. Патона(руск.) бел.. Будаваць новы мост узялося мінскае таварыства «Бетон», аднак, з пачаткам Першай сусветнай вайны яго будаўніцтва было прыпынена. Будаўніцт