Месца : Мінск
Шыфр : 713Г000173
Архітэктурны стыль : Сталінскі ампір
Датаванне : 1954
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Палац_культуры_прафсаюзаў

Палац культуры прафсаюзаў — дом культуры прафсаюзаў Беларусі, цэнтр культурна-масавай і асветніцкай працы. Знаходзіцца ў Мінску. Пабудаваны ў 1954 г. Адкрыты 3 ліпеня 1956 г. Архітэктар В. Яршоў. Размяшчаецца па адрасе пр-т. Незалежнасці, 25 (станцыя метро «Кастрычніцкая плошча». Мае некалькі залаў, студый. Галоўным фасадам стаіць да Кастрычніцкай плошчы. На фасадзе ўстаноўлена скульптурная група (скульптары А. Глебаў, В. Папоў, С. Селіханаў).

== Гісторыя ==
На месцы сённяшняга Палаца прафсаюзаў (на былой Захар’еўскай, 97) знаходзіўся «дом Боршча». Тут была кантора аб’яваў са сваім друкаваным органам. Гэтак жа ў гэтым будынку знаходзіўся кантроль Лібава-Роменскай чыгункі. Гэта быў невялікі драўляны домік.
У 1949 г. пачалося будаўніцтва Палаца прафсаюзаў па праекце У. Яршова. Заканчэнне будаўніцтва — у 1954 г. Адкрыццё адбылося 3 ліпеня 1956 года.
26 красавіка 2008 г. з франтона будынка, пры дапамозе вежавых кранаў, былі зняты, амаль на паўгода, на рэстаўрацыю, скульптурныя кампазіцыі, якія ўпрыгожвалі яго. Так жа была адрэстаўраваная і кампазіцыя, размешчаная на франтоне будынка. Гэта — дзяўчына са скрыпкай, хлопчык з глобусам, рабочы, сялянка, спартсменка і навуковец (аўтары работ — скульптары Сяргей Селіханаў, Аляксей Глебаў і Віктар Папоў).

== Апісанне ==

На першым паверсе Палаца культуры размешчаны ўмяшчальны і багаты па сваім унутраным уладкаванню калонная зала. Тут жа знаходзіўся тэатр Палаца культуры прафсаюзаў. Зала гэтага тэатра разлічаны на 850 месцаў з партэрам і ярусамі. Сцэна тэатра абсталяваная па ўзоры Вялікага акадэмічнага тэатра ў Маскве. Сцены калоннай і тэатральнай залаў ўпрыгожаны ляпнінай.
У 2005 была адкрыта новая харэаграфічная зала, абсталяваны станкамі і люстраной сцяной.
У Палацы маецца бібліятэка, размяшчаюцца розныя гурткі мастацкай самадзейнасці. У спецыяльнай зале пасяджэнняў праводзіліся розныя нарады, сходы працоўных. Для фізкультурнікаў добраахвотных спартыўных таварыстваў прафсаюзаў абсталявана спартыўная зала.
У Белай зале плошчай 256 квадратных метраў праводзяцца ўрачыстыя мерапрыемствы і заняцця танцавальных калектываў.
Апроч гэтага, госці Палаца могуць наведаць утульнае «Арт-кафэ» на 60 месцаў.

== Месцазнаходжанне ==
Будынак размешчаны па адрасе пр. Незалежнасці, 25, а фактычна знаходзіцца на Кастрычніцкай плошчы.
Бліжэйшыя будынкі — Палац Рэспублікі і музей Вялікай Айчыннай вайны.
Бліжэйшая станцыя метро — «Кастрычніцкая» (адзін з выхадаў з якой знаходзіцца прама каля Палаца культуры прафсаюзаў).

== Гл. таксама ==
Равеснік

Месца : Мінск
Шыфр : 713Г000173
Архітэктурны стыль : Сталінскі ампір
Датаванне : 1954
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Палац_культуры_прафсаюзаў

Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты