Шыфр : 612Г000075
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1806

Аранжарэя — помнік архітэктуры класіцызму на тэрыторыі палацава-паркавага ансамблю Тышкевічаў у Валожыне.  Пабудавана ў 1806 г. у Валожыне, на ўзвышаным беразе р. Валожынка. Размешчана па адрасе пл. Свабоды, 4.

Пабудавана графам Юзафам Ігнацыем Тышкевічам (1724—1815) па праекце Аўгуста Касакоўскага.  Уваходзіла ў ансамбль колішняй Рыначнай плошчы. Разам з палацам і афіцынай утварае прамавугольны парадны двор.

Будынак аранжарэі, накрыты двухсхільным вальмавым дахам са сферычным купалам у цэнтры, мае сіметрычную кампазіцыю. Франтальныя фасады рытмічна расчлянёныя прамавугольнымі вокнамі, у цэнтры вылучаныя рызалітамі з трохвугольнымі франтонамі і завершаныя развітым антаблементам. У дэкоры выкарыстаны прафіляваныя сандрыкі, пілястры. Да ўваходу вядзе вялікая каменная лесвіца. Галоўнае месца ва ўнутранай калідорнай планіроўцы адводзілася двухсветлавой параднай зале другога паверху.

Шыфр : 612Г000075
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1806
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты