Шыфр : 413Г000060
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : ХІХ стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Ашмянская_сінагога

Ашмянская сінагога — іўдзейскае сакральнае збудаванне ў горадзе Ашмяны.

== Гісторыя ==
Дакладны час пабудовы сінагогі невядомы. У часе Другой сусветнай вайны ў будынку былой сінагогі было гета, у якім знаходзіліся больш за 4 тысячы вязняў. Пры БССР у будынку быў склад прадукцыі спажыўкааперацыі. У 2012 годзе будынак перайшоў на баланс краязнаўчага музея.
У 2018 годзе Беларускі камітэт Міжнароднай рады па пытаннях помнікаў і гістарычных мясцін (ІКАМОС) і Ашмянскі краязнаўчы музей сумесна рэалізавалі канцэпцыю «Распрацоўкі праекта аднаўлення былой Ашмянскай сінагогі», арыентаваную на патрэбы мясцовай супольнасці.

== Архітэктура ==
Храм узведзены ў стылі класіцызму. Фасады аздоблены сціплымі лапаткамі і шматпрофільным цагляным гзымсам пад дахам пабудовы. Прамавугольны аб’ём цэнтральнага памяшкання (рытуальнай залы), перакрыты трохступенчатым дахам чатырохсхільнай формы. Як і ў іншых сінагогах Беларусі, адлюстравана ўвасабленне стылізаванага і пераасэнсаванага вобразу жылля, каўчэга. Праз значныя памеры і канструкцыйныя патрэбы дах мае ступенчатую будову (абумоўлена двух’яруснай будовай кроквеннай сістэмы). Такія дахі былі шырока вядомы ў замках, палацах, цэрквах і касцёлах.
Для сінагогі характэрны мінімум дэкаратыўнага і пластычнага аздаблення: пілястры, гарызантальныя паяскі і карнізы, арачныя і паўарачныя завяршэнні праёмаў.
Ашмянская сінагога добра захавала свой першапачатковы інтэр’ер.

== Галерэя ==

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Бацяеў, В. Сінагога / В. Бацяеў, І. Герасімава, У. Пярвышын // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Мінск, 1996. — Т. 6. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — С. 301.
Былая сінагога // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск, 2009. — С. 336.
Вярцінскі, Р. Э. Помнікі гісторыі і культуры Ашмяншчыны − каштоўныя тварэнні рук нашых продкаў і сучаснікаў / Р. Э. Вярцінскі // Ашмяншчына: гісторыя і сучаснасць: матэрыялы навук.-практ. краязн. канф. / рэдкал.: Ф. Э. Вярцінскі [і інш.]. − Гродна−Ашмяны, 1995. − С. 13.
Лавринович-Лесницкая, Т. Главная Ошмянская синагога / Т. Лавринович-Лесницкая // Города Беларуси. Гродненщина / Ю. А. Татаринов. − Минск, 2009. − С. 108−109.
Сінагогі // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мінск, 2003. — С. 616.
Тарасаў, А. Сінагогі і мячэці Гарадзеншчыны / А. Тарасаў // Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа: зб. навук. прац / адк. рэд. А. М. Пяткевич. − Гродна, 2003. − С. 265.
Лавринович-Лесницкая, Т. Главная Ошмянская синагога / Т. Лавринович-Лесницкая // Города Беларуси. Гродненщина / Ю. А. Татаринов. − Минск, 2009. − С. 108−109.

Шыфр : 413Г000060
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : ХІХ стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Ашмянская_сінагога
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings