Шыфр : 412Г000288
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1884
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Іўеўская_мячэць

Іўеўская мячэць — мячэць, помнік драўлянага дойлідства. Пабудавана ў 1884 годзе ў г. Іўе (Гродзенская вобласць) па фундацыі Эльфрыды Рудольфаўны Замойскай, уладальніцы мястэчка. На грошы татараў-эмігрантаў, якія прыслалі ў 1922 г. з ЗША 500 долараў, былі дабудаваны мінарэт і галерэя.

Прамавугольны ў плане будынак з 5-граннай прыбудовай-міхрабам, накрыты шатровым дахам, у цэнтры якога 8-гранны мінарэт. Першапачаткова галоўны фасад быў аформлены галерэяй на 4 слупах з выгнутымі падкосамі (у 1970-я гг. заменена невысокім тамбурам). Інтэр’ер падзелены на мужчынскую і жаночую палавіны з асобнымі ўваходамі.

== Літаратура ==

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — 608 с.: іл. — ISBN 985-11-0279-2.
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. — Мінск: БелСЭ, 1986. — 371 с.: іл.

Шыфр : 412Г000288
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1884
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Іўеўская_мячэць
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты