Датаванне : 1996
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Смілавіцкая_мячэць

Смілавіцкая мячэць — мячэць у гарадскім пасёлку Смілавічы Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці.

== Гісторыя ==
Пасяліліся татары ў Смілавічах больш за 600 гадоў таму. Першая вядомая мячэць у мястэчку дзейнічала ў 1880-х гадах. У 1930 годзе была разбурана. Новая мячэць была адкрыта ў 1996 годзе. Была пабудавана намаганнямі Ібрагіма Барысавіча Канапацкага, выхадца са Смілавічаў, вядомага грамадскага і навуковага дзеяча, былога намесніка муфтыя мусульманаў Беларусі.
Будынак пабудаваны з белай цэглы, які вянчае купал з паўмесяцам. На сценах мячэці напісаны цытаты з Карана на арабскай мове.
Сучасная татарская абшчына ў Смілавічах налічвае больш за сто сем’яў.

== Імамы ==
Руслан Абу Ахмад.

== Зноскі ==

Датаванне : 1996
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Смілавіцкая_мячэць
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.