
Слонімская мячэць — колішняя мячэць у Слоніме Гродзенскай вобласці. Размяшчалася на былой Татарскай вуліцы (цяпер вуліца Кірава). У 1994 годзе ў былой гаспадарчай пабудове XIX ст. была адкрыта новая мячэць.
== Гісторыя ==
Татары ў Слоніме з’явіліся ў XVI стагоддзі. У 1897 годзе ў Слонімскім павеце пражывалі 178 татараў.
Пабудавана ў 1804 г. з адным мінарэтам і купалам. Згарэла 25 мая 1881 года ў час вялікага гарадскога пажару і праз год адбудавана з дрэва. Грошы на будаўнічыя матэрыялы ахвяраваў граф Францішак Пуслоўскі з Альберціна.
У верасні 1939 года заможных слонімскіх татар НКУС вывозіў у Сібір. Мячэць спаленая немцамі падчас Другой сусветнай вайны перад адступленнем ўлетку 1944 года. Пасля Другой сусветнай вайны татары актыўна сталі выязджаць на Захад, баючыся новых арыштаў НКУС. У 1946 годзе многія з іх выехалі ў Польшчу.
== Архітэктура ==
Мячэць, збудаваная ў канцы XIX ст. па кампазіцыі ўяўляе вежава-купальны варыянт (у цэнтры і над вугламі паабапал міхрабы), вытворны ад царкоўнай архітэктуры гэтага перыяду з рэтраспектыўна-рускімі рысамі. Даследчык гісторыі польска-літоўскіх татар С. Крычынскі апісваў яе так:
Мячэць на старых здымках
== Зноскі ==
== Літаратура ==
Лакотка А.І. Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідства Беларусі / А.І. Лакотка. — Мн.: Беларусь, 2003. — 224 с. — ISBN 985-01-0423-6.





