Месца : Мінск
Шыфр : 713Г000241
Архітэктурны стыль : эклектыка
Датаванне : пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Музей_гісторыі_беларускага_кіно

Музей гісторыі беларускага кіно — музей, прысвечаны гісторыі беларускага кінамастацтва. Заснаваны па ініцыятыве беларускіх кінематаграфістаў у Мінску ў 1976 годзе (напярэдадні 50-годдзя выхаду на экран «першага нацыянальнага фільма» «Лясная быль») як ведамасны пры кінастудыі «Беларусьфільм» для збору, сістэматызацыі і захавання матэрыялаў пра нацыянальны кінематограф, папулярызацыі яго дасягненняў і кінакультуры наогул. З 1982 па 1988 гг. размяшчаўся ў Рэспубліканскім Доме кіно (касцёл святых Сымона і Алены) Саюза кінематаграфістаў БССР, з 1988 па 1998 гг. — зноў на кінастудыі, выконваючы ў асноўным архіўную функцыю.

== Першы паверх ==
Кіназала на 50 месцаў і відэазала на 10 месцаў, дзе ў сістэматызаваным парадку з верасня па чэрвень дэманструецца айчынная і замежная кінакласіка: музейная кіна(відэа)тэка налічвае ўжо больш за дзве тысячы помнікаў кінакультуры, значную частку якіх складаюць экранізацыі твораў беларускай і замежнай літаратуры.

== Другі паверх ==
Экспазіцыйная зала (140 м²), дзе размешчана пастаянная экспазіцыя «Беларускі кінематограф як нацыянальная каштоўнасць», якая змяшчае разнастайныя матэрыялы (каля 800 экспанатаў) пра творчасць кінарэжысёраў Юрыя Тарыча і Уладзіміра Корш-Сабліна і лепшыя фільмы нацыянальнай, дзіцячай і ваеннай тэматыкі за 85-гадовую гісторыю існавання кінавытворчасці на тэрыторыі Беларусі (у тым ліку і тыя, што ў 2004 г. ўнесены ЮНЕСКА ў спіс рэпрэзентатыўных твораў сусветнай кінематаграфіі).

== Трэці паверх ==
Выставачная зала (100 м²), дзе ладзяцца персанальныя і калектыўныя мастацкія выстаўкі (жывапіс, графіка, мастацкая фатаграфія і г.д.) беларускіх кінематаграфістаў (мастакоў-пастаноўшчыкаў, мастакоў па касцюмах, кінааператараў) і іншых дзеячаў айчыннага мастацтва.

Месца : Мінск
Шыфр : 713Г000241
Архітэктурны стыль : эклектыка
Датаванне : пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Музей_гісторыі_беларускага_кіно
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты