Месца : Мінск
Шыфр : 712Ж000043
Датаванне : 1970
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Надмагільны_помнік_Якубу_Коласу

Надмагільны помнік Якубу Коласу — помнік на Вайсковых могілках у Мінску, пастаўлены ў 1970 годзе на магіле класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа (1882—1956). Аўтарамі помніка з’яўляюцца скульптары У. Ананька, М. Якавенка, архітэктар М. Мызнікаў.

== Апісанне ==
Уяўляе сабой выцягнуты па вертыкалі 4-метровы гранітны блок з няроўнымі гранямі. У верхняй частцы яго — скульптурны партрэт пісьменніка, вырашаны ў абагульненай пластыцы. Своеасаблівы эфект дасягнуты пры дапамозе рознай апрацоўкі каменю. Матавая светла-шэрая паверхня скульптурных форм кантрастна вылучаецца на фоне больш цёмных па тону грубых сколаў. Ніжняя частка блока з факсімільным подпісам Я. Коласа мае гладкую паверхню. Кампазіцыйнае спалучэнне архітэктурных і скульптурных форм, выбар прапорцый, дакладнасць пластычнай характарыстыкі надаюць помніку манументальую выразнасць.

== Зноскі ==

== Літаратура ==

396. Магіла Коласа Якуба // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Месца : Мінск
Шыфр : 712Ж000043
Датаванне : 1970
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Надмагільны_помнік_Якубу_Коласу

Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты