Месца : Мінск
Шыфр : 712Ж000044
Датаванне : 1971
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Надмагільны_помнік_Янку_Купалу

Надмагільны помнік Янку Купалу — помнік на Вайсковых могілках у Мінску, пастаўлены ў 1971 годзе на магіле класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы (1882—1942). Аўтарамі помніка з’яўляюцца скульптары Анатоль Анікейчык, Андрэй Заспіцкі, архітэктар Міхаіл Мызнікаў.
Побач пахаваная жонка паэта Уладзіслава Луцэвіч.

== Апісанне ==
На фоне вертыкальнай сцяны вышынёй 4,1 м з гранітных блокаў бронзавая скульптурная фігура Янкі Купалы, вышыня якой складае 3 м. Паэт паказаны седзячы, прыхінуты спінай да сцяны, рукі апушчаны, у твары — сканцэнтраванасць, паэтычны парыў. Трактоўка мяккая, абагульненая, партрэтныя рысы дэталёва прапрацаваны.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
400. Магіла Купалы Янкі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Месца : Мінск
Шыфр : 712Ж000044
Датаванне : 1971
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Надмагільны_помнік_Янку_Купалу
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings