Помнік загіблым жаўнерам — помнік у цэнтры Паставаў, на плошчы Леніна, у дварах. Помнік пастаўлены ў міжваенны перыяд на месцы пахавання ўсіх знойдзеных парэшткаў загінуўшых жаўнераў падчас Першай сусветнай (1914-1918) і польска-савецкай (1919-1921) войнаў. Быў усталяваны ў 1934 годзе. Аўтар — Пінскі.
У першыя пасляваенныя гады паступіў загад знішчыць помнік на магіле, але мясцовыя жыхары выступілі супраць гэтага. У выніку было прынята рашэнне так арганізаваць забудову тэрыторыі вакол помніка, каб закрыць яго ад вачэй. З помніка былі збіты арол і мемарыяльная таблічка з надпісам на польскай мове: «Загінуўшым салдатам, абараняўшым Айчыну», магілы разрыты, значную частку астанкаў воінаў вывезлі, астатнія былі зацэментаваны — на гэтым месцы быў пабудаваны двухпавярховы будынак.
Неаднойчы рабіліся спробы канчаткова разбурыць помнік. Да нашых дзён захаваўся толькі пастамент[1].
Зноскі
Літаратура
- Бынькоў, А. Памяць пра польскіх жаўнераў / А. Бынькоў // Народнае слова. — 2011. — 14 чэрв. — С. 7.
- Ластоўская, Р. Памяць загінуўшых воінаў варта ўвекавечыць па-людску / Р. Ластоўская // Пастаўскі край. — 2004. — 24 снеж. — С. 3.