Шыфр : 611Г000474
Архітэктурны стыль : рэнесансная архітэктура
Датаванне : 1596
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Нясвіжская_ратуша

Гарадская ратуша з гандлёвымі радамі — помнік архітэктуры ХVI-XVIII стагоддзяў, у якім спалучаюцца рысы архітэктуры рэнесансу і барока. Размешчаны ў цэнтральнай частцы Нясвіжа на вул. Савецкай, 1а, 1б, 3 і вул. Беларускай, 2. Гісторыка-культурная каштоўнасць міжнароднага значэння.

== Гісторыя ==
Нясвіж атрымаў магдэбургскае права ў 1586 г. Прыкладна да 1596 г. на галоўнай Рыначнай плошчы горада была пабудавана ратуша. Па баках ратушы былі размешчаны два рады гандлёвых радоў. Прыкладна ў сярэдзіне XVIII ст. комплекс быў рэканструяваны, у выніку чаго быў дабудаваны рад крам з тыльнага боку ратушы. Такім чынам, будынак ратушы з трох бакоў агіналі гандлёвыя рады, якія адкрываліся да плошчы аркадамі.
Вядома, што ў гады Паўночнай вайны будынак ратушы гарэў. Быў адбудаваны ў стылі барока ў 1752 г. У 1784 г. праведзены рамонт ратушы ў сувязі з наведваннем горада каралём Станіславам Панятоўскім.

У часы Расійскай імперыі гарадскія магістраты былі скасаваны. У нясвіжскай ратушы засядала гарадская дума.
У 1806 г. князь Дамінік Радзівіл прызначыў на ўтрыманне ратушы і яе рамонт з сумы гарадскога збору піцейны падатак. Пытанне аб рамонце ратушнага будынка стаяла ў 1834—1835 гг., аднак рамонт не быў выкананы.
У 1836 г. вялікі пажар знішчыў па сутнасці жылыя кварталы ў цэнтры горада, згарэла каля 100 дамоў. Пад час пажару згарэў і будынак ратушы з крамамі. Пасля пажару верхні ярус ратушнай вежы не адбудавалі.

У 2-й палове XIX ст. у будынку ратушы на другім паверсе засядала гарадская дума, унізе былі крамы, свіран, частка будынка пуставала.
Чарговы раз пытанне аб рамонце будынка ратушы паўстала ў 1863 г. У 1870 г. быў выкананы рамонт даху і двух памяшканняў думы. У 1896—1901 гг. пад час чарговага рамонту папраўлены і падмацаваны сцены, нанава атынкаваны галоўны фасад з вежай, прыведзены ў парадак падвалы і прыстасаваны пад склады, устаўлены новыя аконныя рамы, унутры адрамантаваны памяшканні і прыстасаваны пад гарадскую залу для пасяджэнняў грамадскага сходу і інш.
У 1990-я гг. ратуша адноўлена ў першапачатковым выглядзе паводле праектнага плана канца XVI ст. і гравюры Т. Макоўскага XVII ст. У чэрвені 2008 г. часткова згарэў дах гандлёвых радоў, які за некалькі дзён дах аднавілі.
Комплекс ратушы і гандлёвых радоў уваходзіць у Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж».

== Архітэктура ==

=== Ратуша ===
Нясвіжская ратуша ўяўляе сабой двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак, які на тарцовым паўночным фасадзе мае высокую шасціярусную вежу над уваходам. Чатыры ніжнія ярусы чацверыковыя, 2 верхнія — васьмерыковыя ў плане. Вежа завяршаецца гранёным купалам з галоўкай. Пасля перабудовы ў сярэдзіне XVII ст. вежа стала чатырох’ярусная, была накрыта шатровым дахам. Бакавыя часткі галоўнага фасада завершаны трохвугольнымі шчытамі. Амаль пазбаўленыя дэкору сцены прарэзаны невялікімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі і завершаны тонкім прафіляваным карнізам. Высокі двухсхільны вальмавы дах зрокава павялічвае аб’ём будынка.

Унутраная планіроўка сіметрычная. Першапачаткова на першым паверсе ратушы знаходзіліся адміністрацыйныя памяшканні магістрата і суда, на другім паверсе вялікая зала для ўрачыстых грамадзянскіх актаў і тэатральных паказаў. Зала мела скляпеністае перакрыцце; да яе з боку галоўнага ўваходу вяла шырокая аднамаршавая лесвіца.

=== Гандлёвыя рады ===
Аднапавярховыя мураваныя гандлёвыя рады спачатку размяшчаліся сіметрычна ўздоўж бакавых фасадаў на даўжыню будынка. Тарцовыя фасады ратушы былі звязаны з гандлёвымі радамі арачнымі праездамі з брамамі. Крамы мелі выхад ва ўнутраныя дворыкі і ў бок арачных праездаў. Вонкавыя фасады гандлёвых радоў былі прарэзаны невялікімі аконнымі праёмамі.

У сярэдзіне XVII ст. гандлёвыя рады падоўжаны за бакавыя фасады, акружылі будынак з трох бакоў, утвараючы ўнутраны прамавугольны дворык. Захаваліся 2 праезды ў дворык з боку галоўнага тарцовага фасада ратушы. Накрыты аднасхільным дахам, са схілам у бок двара, дзякуючы гэтаму над аркадамі ўтвараўся характэрны для беларускай архітэктуры магутны атык, раскрапаваны цягамі. Уваход у крамы з боку плошчы і прылеглых вуліц. Сцены гандлёвых радоў прарэзаны арачнымі праёмамі, паміж якімі рытмічна размешчаны шырокія лапаткі. Сцены завершаны высокім атыкам з тонкім карнізным паяском. Над кожным арачным праёмам прамавугольныя нішы.
Аркады служылі ажурнай асновай для масіўнага будынка ратушы. Магчыма, яны былі навеяны італьянскімі прататыпамі, ад якіх, аднак, адрозніваюцца важкасцю і масіўнасцю агульнага аб’ёму.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Эн

Шыфр : 611Г000474
Архітэктурны стыль : рэнесансная архітэктура
Датаванне : 1596
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Нясвіжская_ратуша
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты