вывескі

Неадпаведныя дзверы. Што рабіць?

Беларускія гарады апанавалі пластыкавыя і алюмініевыя дзверы, і адбылося гэта так даўно, што многія не ведаюць (ці не вераць), што можа быць іначай. Прынамсі на гісторыка-культурных каштоўнасцях ёсць заканадаўчыя інструменты, каб змагацца супраць новага пластыку. 

У Кодэкс аб культуры маецца артыкул 109 «Змяненне нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей»:

1. Пры ажыццяўленні дзейнасці на нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях (у тым ліку пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных і (або) іншых работ), якая можа аказваць уздзеянне на нерухомыя матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці, не дапускаецца змяненне гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей, за выключэннем навукова абгрунтаванага змянення.

2. Навукова абгрунтаваным змяненнем з’яўляюцца праектныя рашэнні, якія пацверджаны матэрыяламі навукова-даследчых работ і не вядуць да страты існуючых гістарычных частак нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама аб’ёмна-прасторавых рашэнняў нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Відавочна, што такое змяненне гісторыка-культурнай каштоўнасці, як замена дзвярных запаўненняў на пластыкавыя — немагчыма навукова абгрунтаваць. ПВХ-профілі масава ўвайшлі ў нашае жыццё ў 2000-я гады, тады як самыя «маладыя» помнікі архітэктуры датуюцца 1980-мі гадамі.

Для спрашчэння жыцця грамадзянам, якія наўрад ці ў стане праводзіць самі праводзіць навукова-даследчыя работы ці наймаць для гэтага навуковага кіраўніка, калі ім трэба замяніць старое акно ў сваёй кватэры, у Пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2013 г. № 384 было прадугледжана палажэнне, што такія работы будуць весціся з улікам варыянтаў запаўненняў аконных і дзвярных праёмаў на фасадах жылых дамоў, якія з’яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі (з указаннем колеру, матэрыялаў і канфігурацыі). Гэтыя варыянты мусілі зацвердзіць мясцовыя ўлады па ўзгадненні з Мінкультуры. Але праз 10 гадоў пасля з’яўляецца Пастановы, можа казаць, што ніякіх варыянтаў ніхто не распрацоўваў, кожнае запаўненне ўзгадняецца асобна.

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2013 г. № 384:

1¹. Установить, что ремонтно-строительные работы:

1¹.3. по замене заполнений оконных и дверных проемов на фасадах жилых домов, внесенных в Государственный список историко-культурных ценностей Республики Беларусь, выполняются с учетом утвержденных структурным подразделением местного исполнительного и распорядительного органа, осуществляющим государственно-властные полномочия в области архитектурной, градостроительной и строительной деятельности на территории административно-территориальной единицы, администрацией парка, если такие жилые дома расположены на территории индустриального парка, по согласованию с Министерством культуры вариантов заполнений оконных и дверных проемов на фасадах таких жилых домов (с указанием цвета, материалов и конфигурации).

Для тых, хто робіць самавольную замену дзвярных запаўненняў без узгаднення, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Так, напрыклад, у артыкуле 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях «Нарушение архитектурного решения фасада здания или сооружения» гаворыцца:

Самовольные переоборудование, перекрашивание или иное изменение балконов, лоджий и других архитектурных и конструктивных элементов фасадов жилых домов, иных зданий и сооружений, установка на фасадах, балконах, лоджиях, крышах спутниковых и иных антенн, а равно непринятие мер по поддержанию в надлежащем состоянии внешнего вида жилых домов, иных зданий, сооружений и ограждений – влекут наложение штрафа в размере от двух до пятнадцати базовых величин.

Але на практыцы бывае, што неадпаведныя гістарычнаму выгляду помнікаў архітэктуры дзверы, узгадняюцца мясцовымі органамі праз няведанне заканадаўства.

Што рабіць?

Рабіць тое ж, што і ў любым выпадку работ, якія відавочна шкодзяць гісторыка-культурным каштоўнасцям — пісаць у мясцовыя органы і звяртаць іх увагу на магчымае парушэнне. Прыкладны алгарытм такі:

  1. Вам неабходна пераканацца, што дзверы былі заменены ў будынку, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Праверыць гэта можна праверыць на сайце Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей (для олдаў — спіс у PDF за 2023 год). Для будынкаў, размешчаных на рагу вуліц лепш шукаць па абодвух магчымых адрасах.
  2.  Зрабіце фотаздымак дзвярнога запаўнення, каб былі зразумелыя матэрыял, колер, канфігурацыя і варыянт адчынення створак. Няблага таксама высветліць калі дадзеныя дзверы з’явіліся – для буйных гарадоў вялікую дапамогу ў гэтым акажуць Яндэкс.Панарамы.
  3. Зусім добра будзе, калі вам атрымаецца адшукаць гістарычныя фотаздымкі будынка, на якіх будзе бачнае (хоць бы часткова) арыгінальнае запаўненне дзвярнога праёма. Пашукаць можна, напрыклад, на PastVu.com, або ў Вікісховішчы, дзе сабраны дзясяткі тысяч старых фотаздымкаў па гарадах і мястэчках Беларусі.
  4. Напішыце электронны зварот праз сайт обращения.бел у мясцовы орган: у гарадскі ці раённы выканаўчы камітэт. Растлумачце якія дзверы, на вашую думку, пастаўлены з парушэннем, у якім месцы яны размешчаны (да якой установы адносяцца), пералічыце выяўленыя неадпаведнасці (матэрыял, колер, канфігурацыя і варыянт адчынення створак і г.д.). Папрасіце праверыць наяўнасць узгаднення дадзеных работ. Прывядзіце вытрымкі з заканадаўства, якія пацвярджаюць вашую правату (глядзі ў артыкуле вышэй). Патрабуйце абавязаць уласніка прывесці выгляд запаўненняў у адпаведнасць з гістарычным выглядам. 
⚠ Падобныя звароты тым больш эфектыўныя, чым менш прайшло часу з моманту ўстаноўкі новых дзвярэй. Праз два гады ўжо могуць адмовіць у прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці, хоць дадзенае правапарушэнне можна разглядаць як «длящееся». Вельмі мала шанцаў прымусіць замяніць пластыкавыя дзверы, калі ўжо змяніўся ўласнік памяшкання, куды яны вядуць. Таксама малаверагодна, што будуць заменены вельмі старыя пластыкавыя дзверы — давядзецца чакаць, калі яны зусім разваляцца і ўласнік не надумае паставіць новыя. У апошнім выпадку вельмі важна, асабліва калі вы загадзя ведаеце пра надыходзячы рамонт, нагадаць пра неабходнасць прытрымлівацца навукова абгрунтаванага выгляду дзвярных запаўненняў.
 
⚠ Усё апісанае ў артыкуле прымяняльна і да аконных запаўненняў. Часам праблема мае комплексны характар, калі заменены і дзвярныя, і аконныя запаўненні.

Добры прыклад паспяховага вяртання гістарычна абгрунтаваных дзвярэй адбыўся ў канцы лютага 2023 года з крамай Еўраопт у Мінску.

Прыклад звароту

Прашу праверыць законнасць замены аконных і дзвярных запаўненняў, а таксама законнасць перафарбоўкі партала галоўнага ўвахода і аконных ліштваў у чорны колер ва ўбудаваным памяшканні крамы «Беларускі лён» у доме па адрасе вуліца Раманаўская Слабада, 1, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Паводле Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2013 г. № 384:

«1¹. Установить, что ремонтно-строительные работы:

1¹.3. по замене заполнений оконных и дверных проемов на фасадах жилых домов, внесенных в Государственный список историко-культурных ценностей Республики Беларусь, выполняются с учетом утвержденных структурным подразделением местного исполнительного и распорядительного органа, осуществляющим государственно-властные полномочия в области архитектурной, градостроительной и строительной деятельности на территории административно-территориальной единицы, администрацией парка, если такие жилые дома расположены на территории индустриального парка, по согласованию с Министерством культуры вариантов заполнений оконных и дверных проемов на фасадах таких жилых домов (с указанием цвета, материалов и конфигурации).»

Паводле артыкула 22.9 КоАП «Нарушение архитектурного решения фасада здания или сооружения» :

«Самовольные переоборудование, перекрашивание или иное изменение балконов, лоджий и других архитектурных и конструктивных элементов фасадов жилых домов, иных зданий и сооружений, установка на фасадах, балконах, лоджиях, крышах спутниковых и иных антенн, а равно непринятие мер по поддержанию в надлежащем состоянии внешнего вида жилых домов, иных зданий, сооружений и ограждений – влекут наложение штрафа в размере от двух до пятнадцати базовых величин.»

Чорныя пластыкавыя вокны і алюмініевыя ўваходныя дзверы выглядаюць стылёва, але не адпавядаюць гістарычнаму выгляду ні па колеры, ні па матэрыяле, ні па канфігурацыі, ні па адчыненні створак (у будынках таго часу палутарныя дзверы не выкарыстоўваліся, рабіліся дзверы раўнапольныя; устаноўка такіх дзвярэй у наш час не супярэчыць заканадаўству, паколькі Кодэкс аб культуры стаіць вышэй за пажарныя нормы, што пацверджана адпаведнымі ведамствамі). Наяўнасць раней белых пластыкавых аконных і дзвярных запаўненняў, або выкарыстанне неадпаведных запаўненняў у суседніх убудаваных памяшканнях не з’яўляецца аргументацыяй для абгрунтавання негістарычнага выгляду новых запаўненняў.

Таксама такія работы, відаць, павінны праводзіцца па праграме работ, якая падаецца навуковым кіраўніком на ўзгадненне ў Мінкультуры.

У выпадку выяўлення парушэння прашу абавязаць уласніка прывесці выгляд запаўненняў у адпаведнасць з гістарычным выглядам. На аконных праёмах у якасці капраміснага варыянту, на мой погляд, магчыма афарбоўка і прымяненне накладнога фальшпераплёту (венецыянскіх шпросаў) дастатковай шырыні, каб разбіўка рам чыталася на адлегласці (прымяненне шпросаў паміж шклом ці толькі знутры памяшканняў не забяспечвае належнага ўспрымання).

Новыя пластыкавыя дзверы, пастаўленыя на ўваходзе ў краму Еўраопта ў маі 2022 года, і новыя гістарычна абгрунтваныя драўляныя дзверы, пастаўленыя ў лютым 2023 года пасля скаргі актывістаў тэлеграм-канала «Спадчына»
23 лютага 2023Comments Offвокны | дзверы
Ці варты Архіварты аб’ект

Каштоўнасць таго і іншага аб’екта — прадмет дыскусіі, бо само гэтае паняцце абапіраецца на суб’ектыўныя адчуванні. Менавіта таму адказаць дакладна, што варта дадаваць на «Архіварту», а што не — досыць праблемна. Ніжэй мы паспрабавалі сабраць найбольш відавочныя крытэрыі, на якія можна ўпэўнена абапірацца пры жаданні папоўніць базу каштоўнасцей новым аб’ектам.

Асноўныя крытэрыі

Культурнымі каштоўнасцямі, якія адназначна варта дадаваць на партал «Архіварта», з’яўляюцца:

  • шараговая забудова паселішчаў, якая ўзведзена да 1939 года і:
    • захавала архітэктурны дэкор (напрыклад, ліштвы, сандрыкі, цягі і карнізы, пілястры, калоны, лапаткі, балясіны, рустоўку сцен і іх частак, ляпніну, арнаментальны цагляны дэкор, разьбяны дэкор, дэкаратыўныя кранштэйны, каваныя ці літыя казыркі і агароджы, арыгінальныя дзвярныя і аконныя запаўненні з характэрнай раскладкай рам ці аўтэнтычнай фурнітурай, вітражы, роспісы ў інтэр’ерах, дэкаратыўнае выкананне падлогі з метлахскай ці цэментнай кафлі, у тэхніцы тэрацца);
    • звязана з жыццём і дзейнасцю знакамітых асоб або з функцыянаваннем гістарычных дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый (напрыклад, павятовае казначэйства, жандармерыя, будынак дваранскіх сходаў, гімназія, народнае вучылішча і інш.);
    • з’яўляецца неад’емнай часткай ансамблевай забудовы (якая адпавядае крытэрыям, пералічаным вышэй) пры частковай ці поўнай страце сваіх мастацкіх адметнасцей. 
  • прыватнаўласніцкая забудова, у т.л.:
    • сядзібна- і палацава-паркавыя ансамблі і комплексы (у тым ліку іх складовыя часткі: сядзібныя дамы, флігелі, альтанкі, брамы, лядоўні, стайні, паркі, алеі, каналы, ставы і інш.), у тым ліку ў руініраваным выглядзе;
    • комплексы гаспадарчых двароў ці асобныя прамысловыя будынкі (гаспадарчыя пабудовы, бровары, млыны і інш.).
  • сядзібная забудова, якая ўзведзена да 1939 года і:
    • у значнай ступені захавалі аўтэнтычны выгляд, характэрны для дадзенага рэгіёна (або адпавядае крытэрыям для шараговай забудовы паселішчаў). 
  • культавыя збудаванні, якія ўзведзены да 1939 года (у тым ліку цэрквы, касцёлы, капліцы і прыдарожныя каплічкі, звязаныя з імі збудаванні — агароджы, брамы, званіцы) і захаваліся ў тым ліку ў руініраваным выглядзе;
  • мемарыяльныя аб’екты:
    • надмагільныя помнікі і агароджы, якія выкананыя на высокім мастацкім узроўні ў формах пэўнай стылявой эпохі (класіцызму, эклектыкі, неаготыкі, мадэрну і інш.), або з выкарыстаннем архітэктурных элементаў, або ў тэхніках мастацкай разьбы па камені, мастацкага ліцця з металу ці бетону; 
    • пахаванні вядомых дзеячаў культуры, грамадскіх і дзяржаўных дзеячаў;
    • радавыя пахаванні шляхты.
    • могілкавыя капліцы-пахавальні, капліцы-надмагіллі, магільныя скляпы.
  • індустрыяльныя аб’екты, якія ўзведзены да 1939 года і:
    • захавалі архітэктурны дэкор ці гістарычнае аб’ёмна-прасторавае рашэнне;
    • маюць важнае значэнне ў захаванні гістарычнага сілуэту паселішча ці асобных яго раёнаў (напрыклад, заводскія трубы, вадацяжныя вежы);
    • звязаны з прамысловай дзейнасцю знакамітых асоб або з функцыянаваннем знакамітых гістарычных прадпрыемстваў ці дзяржаўных ініцыятыў;
  • жылая і грамадская забудова, узведзеная пасля 1939 года ў  тым ліку па тыпавых праектах, і:
    • захавала архітэктурны дэкор (пералік гл. вышэй) у стылістыцы постканструктывізму і пазнейшага савецкага неакласіцызму;
    • з’яўляецца частка ансамблевай забудовы.
  • Грамадская і жылая забудова другой паловы XX ст.
    • якая з’яўляецца найбольш яскравым увасабленнем савецкага мадэрнізму і постмадэрнізму. [Каментарый: звычайна такія аб’екты разглядаюцца ў профільнай архітэктурна-мастацтвазнаўчай літаратуры, у т.л. «Зборы помнікаў», «Архітэктуры Беларусі» і інш.]
  • помнікі манументальнага мастацтва і дэкаратыўна-манументальнага мастацтва (вызначаюцца паводле Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1374 ад 19.09.2008 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва».
  • культурныя каштоўнасці, якія былі ўнесены ў «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» — афіцыйны дакумент, які ўключаў помнікі БССР, што былі ўзяты або павінны былі быць узяты пад дзяржаўную ахову, але праз пэўныя абставіны не былі ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь;
  • культурныя каштоўнасці, якія былі ўнесены Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, але пры фарматаванні спіса ў 2000-я гады не былі паўторна ўнесены (так бы мовіць «выпалі»), хоць афіцыйна ніколі не былі пазбаўлены ахоўнага статусу; 
  • культурныя каштоўнасці, якія абазначаны на схемах у праектах зон аховы гісторыка-культурныя каштоўнасці, як каштоўная ці шараговая забудова (у розных фармулёўках);
  • культурныя каштоўнасці, якія ўмоўна абазначаныя на схемах апорных гісторыка-архітэктурных планаў зацверджаных генеральных планаў гарадоў. 

А таксама іншыя культурныя каштоўнасці, чыя каштоўнасць пацверджана іншым чынам.

Часавыя граніцы

Аб’ектыўна ніжняй дапушчальнай граніцы з’яўлення для аб’ектаў не існуе — пачынаем ад першых стаянак чалавека на Беларусі. З верхняй больш складана. Як вы маглі заўважыць з крытэрыяў вышэй, для большасці забудовы граніцай служыць XX стагоддзе. Нельга назваць больш дакладную дату, але ўмоўна можна прытрымлівацца 1991 года — моманту распаду СССР і смерці савецкага мадэрнізму. Тым не менш, некаторыя аб’екты, якія наследуюць традыцыі мадэрнізму ў больш позні час (Палац Рэспублікі) ці выкананы на высокім мастацкім узроўні (касцёл Андрэя Баболі ў Полацку), могуць быць дададзены на Архітварту. 

Што не варта дадаваць?

Мы пакуль не бачым сэнсу ў даданні на Архіварту цэркваў з сілікатнай цэглы, тыпавых хрушчовак і дамоў упрыгожаных лебедзямі з крышак ад пластыкавых бутылак. Фотаздымкі сучасных храмаў, якія з’явіліся на месцы гістарычных, варта дадаваць на старонкі, якія прысвечаны гэтым страчаным помнікам.

Пытанне — адказ

Ці магу я дадаць лаву, слуп, агароджу?
  • Лавы звычайна з’яўляюцца вулічнай мэбляй, таму іх нельга лічыць нерухомай матэрыяльнай спадчынай, а значыць яны не адпавядаюць нашым крытэрыям. У той жа час мураваныя лавы і крэслы на тэрыторыі былых сядзіб цалкам адпавядаюць крытэрыям. Таксама можна дадаваць гістарычныя агароджы і слупы, калі яны ўяўляюць нейкую цікавасць. 

Ці магу я дадаць цікавую магілу?

  • Пажадана ствараць асобныя старонкі для магіл, размешчаных на могілках, толькі калі яны маюць надзвычай высокі мастацкі ўзровень, або ў ёй пахавана надзвычай важная для Беларусі асоба. У іншых выпадках лепш дадаваць інфармацыю і фотаздымкі пра асобныя пахаванні на старонкі могілак, або групаваць іх у групы (напрыклад, «сямейнае пахаванне роду Ельскіх»). Прычына дадзенага абмежавання — магчымае засмечванне карты пры стварэнні старонак для кожнай старой магілы. 
Як правільна дадаваць сядзібна-паркавы комплекс?
  • Спачатку стварыце старонку для ўсяго комплексу, а пасля асобнымі падаб’ектамі сядзібны дом, флігель левы, флігель правы, стайню, браму, альтанку. Аналагічна з манастырскімі комплексамі, ансамблямі, гістарычнымі цэнтрамі гарадоў. 

Аб’ект не захаваўся, ці можна яго дадаваць?

  • Не толькі можна, але і трэба, калі ён у цэлым адпавядаў асноўным крытэрыям.

А калі перабудаваны да выгляду непрыкметнай каробкі?

  • Таксама варта, але вельмі пажадана дадаваць такія аб’екты з гістарычнымі выявамі, на якіх адлюстраваны іх выгляд да перабудовы. У выпадку адсутнасці гістарычных выяў, можна акцэнтаваць увагу на захаваных элементах, якія пацвярджаюць тое, што калісьці будынак адпавядаў асноўным крытэрыям.

Ці можна дадаць мазаіку ці роспіс?

  • Творы дэкаратыўна-манументальнага мастацтва, асабліва выкананыя на малапрыкметнай савецкай забудове, або выкананыя на нерухомых культурных каштоўнасцях, але з вялікай розніцай у часе з датай стварэння самой каштоўнасці, варта дадаваць на Архіварту як асобныя аб’екты. Астатнія выпадкі трэба разглядаць асобна. Сучасныя муралы не адпавядаюць нашым крытэрыям.
20 лютага 2023Comments Offправілы
Недарэчныя вывескі. Што рабіць?

Часта бывае, што ўласнік ці карыстальнікі гісторыка-культурнай каштоўнасці па-наплявацельску ставяцца да яе, дапускаючы, каб вывескі і іншая рэклама перакрывалі архітэктурны дэкор помнікі. Давайце паглядзім, якія ў заканадаўстве маюцца палажэнні наконт гэтага.

Першае і галоўнае палажэнне змяшчаецца ў артыкуле 110 Кодэкса аб культуры

«3. Сродкі вонкавай рэкламы, якія размяшчаюцца на нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, іх тэрыторыі, не павінны ствараць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых рашэнняў, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама навакольнага асяроддзя.»

Як жа тады з’яўляюцца падобныя вывескі на дэкоры помнікаў архітэктуры? Па-першае, яны маглі з’явіцца да надання ахоўнага статусу каштоўнасці, па-другое, ніхто не адмяняў самавольную ўстаноўку або паблажлівае стаўленне мясцовых органаў да падобных парушэнняў, некампетэнтнасць у сферы аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей. 

Узгадненне

Мясцовыя органы пры адсутнасці падстаў для адмовы накіроўваюць эскіз вывескі ў Мінкультуры, калі гісторыка-культурная каштоўнасць мае катэгорыю 0, 1, 2 або без катэгорыі (катэгорыя вызначаецца па Дзяржаўным спісе, каштоўнасці без катэгорыі гэта звычайна будынкі ў складзе гістарычных цэнтраў), або пашпарт вывескі ў свой аддзел архітэктуры, калі каштоўнасць мае 3-ю катэгорыю.  Пункт 8 главы 2 «Положения о порядке выдачи, продления действия, переоформления и прекращения действия разрешения на размещение средства наружной рекламы из Постановления Совета Министров Республики Беларусь» 07.07.2021 № 395:

 

в случае размещения средства наружной рекламы на недвижимых материальных историко-культурных ценностях категории «0», «1», «2» или без категории, их территориях и в зонах их охраны направляет эскиз средства наружной рекламы на согласование в Министерство культуры; 

передает паспорт средства наружной рекламы для согласования размещения средства наружной рекламы в орган управления архитектурной, градостроительной и строительной деятельностью местного исполнительного и распорядительного органа, в том числе в случае размещения средства наружной рекламы на недвижимых материальных историко-культурных ценностях категории «3», их территориях и в зонах их охраны;

оформляет договор на размещение средства наружной рекламы.

⚠ Звярніце ўвагу, што ўзгадненню падлягаюць не толькі сродкі вонкавай рэкламы на непасрэдна гісторыка-культурных каштоўнасцях, але і на іх тэрыторыі, і ва ўсіх зонах іх аховы, а менавіта: ахоўнай зоне; зоне рэгулявання забудовы; зоне аховы ландшафту; зоне аховы культурнага пласта (слоя). Зоны вызначаюцца паводле праектаў зон аховы, якія можна адшукаць на сайце tnpa.by

У кожнай вывескі дазвол абмежаваны пэўнымі рамкамі, а таму мусіць перыядычна пераўзгадняцца, праўда, ва ўсё той жа Пастанове № 395 называецца толькі ніжняя граніца для гісторыка-культурных каштоўнасцей і наваколляў – ад трох гадоў:

16. Разрешение выдается на срок:

не менее 3 лет … вывески и вывески рекламного характера, размещаемые на недвижимых материальных историко-культурных ценностях, их территориях и в зонах их охраны;

27. Действие разрешения продлевается на срок: не менее 3 лет … вывески и вывески рекламного характера, размещаемые на недвижимых материальных историко-культурных ценностях, их территориях и в зонах их охраны;

Адмова

Калі ж вывеска не адпавядае патрабаванням, які ўсталяваны мясцовымі органамі або маюцца ў іншых заканадаўчых актах (напрыклад, Кодэкс аб культуры) і ТНПА (напрыклад, праект зон аховы), то мясцовы орган мусіць адмовіць у выдачы дазволу паводле пункта 17.3 Пастановы № 395:

 

17. Местный исполнительный и распорядительный орган, администрация парка принимает административное решение об отказе в выдаче разрешения в случаях и порядке, установленных в статьях 25 и 26 Закона Республики Беларусь «Об основах административных процедур», а также если:

17.3. средство наружной рекламы и (или) его размещение в заявленном месте не соответствуют:

требованиям к размеру и (или) иным техническим характеристикам средств наружной рекламы, установленным решением местного исполнительного и распорядительного органа, администрации парка, а также требованиям к размеру и (или) иным техническим характеристикам средств наружной рекламы, размещаемых на недвижимых материальных историко-культурных ценностях, их территориях и в зонах их охраны, установленным решением местного исполнительного и распорядительного органа, администрации парка по согласованию с Министерством культуры;

иным требованиям актов законодательства, в том числе обязательных для соблюдения технических нормативных правовых актов;

Не працягнуць дазвол ужо існуючай вывескі на помніках катэгорый 0, 1, 2 і без катэгорыі, нават калі яна з’явілася да надання ахоўнага статусу. Патрэбнае ўзгадненне з Мінкультуры. Таксама без шанцаў, калі ёсць парушэнні:

29. Местный исполнительный и распорядительный орган, администрация парка принимает административное решение об отказе в продлении действия разрешения в случаях и порядке, установленных в статьях 25 и 26 Закона Республики Беларусь «Об основах административных процедур», а также если:

29.1. средство наружной рекламы размещается на недвижимых материальных историко-культурных ценностях категории «0», «1», «2» или без категории, их территориях и в зонах их охраны и при выдаче разрешения на его размещение согласование эскиза средства наружной рекламы с Министерством культуры не осуществлялось;

29.2. средство наружной рекламы размещается с нарушением:

иных требований актов законодательства, в том числе обязательных для соблюдения технических нормативных правовых актов;

29.3. органом управления архитектурной, градостроительной и строительной деятельностью местного исполнительного и распорядительного органа подготовлено заключение:

об оказании неблагоприятного воздействия дальнейшего размещения средства наружной рекламы на состояние недвижимых материальных историко-культурных ценностей категории «3», их территорий и зон их охраны;

о несоответствии размещения средства наружной рекламы требованиям статьи 110 Кодекса Республики Беларусь о культуре;

Артыкул 110 Кодэкса аб культуры глядзі ў самым пачатку артыкула. 

У пункце 17.3 Пастановы № 395 згадваюцца «патрабаванні да памеру і (ці) іншых тэхнічных характарыстык сродкаў вонкавай рэкламы, усталяваныя рашэннем мясцовага выканаўчага і распарадчага органа», які могуць паслужыць для адмовы ў атрыманні дазволу або яго працягу. Для Мінска існуе «Рекомендуемые технические параметры размещения средств наружной рекламы и рекламно-информационного оформления в городе Минске из Приложения к решению Мингорисполкома №1854 от 7 июня 2018г. Об утверждении рекомендуемых технических параметров размещения средств наружной рекламы и рекламно-информационного оформления в городе Минске», паводле якіх:

13. Размещение вывесок не осуществляется на лоджиях, балконах, на выступающих фигурных элементах фасадов, пилястрах, фигурных карнизах, с перекрытием архитектурных деталей и элементов историко-культурной ценности (карнизов, фризов, порталов, поясков, обрамлений и др.)… (рис. 7, 8, 9, 10)

18. При установке средств наружной рекламы на поверхности зданий, сооружений, являющихся историко-культурными ценностями либо в зонах их охраны, учитываются следующие факторы: 

– архитектурные и стилевые особенности историко-культурной ценности; 

не перекрываются ли архитектурные детали и элементы историко-культурной ценности (карнизы, фризы, порталы, пояски, обрамления и др.).

– вывески, размещаемые на поверхности зданий и сооружений, являющихся историко-культурными ценностями, выполняются в виде отдельных букв без подосновы;

– стороны кронштейна выполняются в размерах не более 70х70 см.; 

– не устанавливаются средства наружной рекламы на поверхности зданий, сооружений, являющихся историко-культурными ценностями категорий «0» и «1», не имеющие непосредственное отношение к их функциональному использованию, за исключением средств наружной рекламы, разрешение на размещение которых выданы до вступления в силу настоящих Рекомендуемых технических параметров; 

– не устанавливаются новые средства наружной рекламы на фасадах зданий, являющихся историко-культурными ценностями, в виде световых коробов, светодиодных табло и экранов, за исключением средств наружной рекламы, разрешение на размещение которых выданы до вступления в силу настоящих Рекомендуемых технических параметров.

Калі вы знойдзеце падобныя дакументы па іншых гарадах, будзем удзячныя, калі падзеліцеся з намі!

Што рабіць?

Разумеем, што ў юрыдычных тэкстах цяжка разабрацца і хочацца простага адказу: што і куды пісаць. Універсальнага рашэння няма, але давайце паспрабуем выпрацаваць нейкі алгарытм.
 
  1. Вам неабходна пераканацца, што вывеска знаходзіцца на гісторыка-культурнай каштоўнасці, на яе тэрыторыі або ў зонах яе аховы. Першае можна праверыць на сайце Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей (для олдаў — спіс у PDF за 2023 год). Другое, па-першае, можна праверыць у праектах зон аховы на tnpa.by (калі ён быў распрацаваны). Зараз праекты зон аховы выключна па-беларуску пішуць, раней было і па-руску — так што пашукайце ў абодвух варыянтах, калі адразу не знайшлі. Калі вывеска не на гісторыка-культурнай каштоўнасці, а побач з ёй, але тая не мае свайго праекта зон аховы, то паглядзіце праекты зон аховы для больш аддаленых аб’ектаў, для гістарычнага цэнтра (часам увогуле робіцца адзіны праект на ўсе каштоўнасці ў паселішчы) — вельмі верагодна, што ў нейкай зоне яна будзе. 
  2. Пачытайце рэгламенты для тых зон аховы, дзе размешчана вывеска, бо ёсць верагоднасць, што пэўныя абмежаванні прапісаныя прама там.
  3.  Зрабіце фотаздымак, на якім будзе добра бачна, што сродак вонкавай рэкламы стварае перашкоды візуальнаму ўспрыманню гісторыка-культурнай каштоўнасці або яе навакольнага асяроддзя, або не адпавядае іншым усталяваным рэгламентам. Няблага таксама высветліць калі вывеска з’явілася – для буйных гарадоў вялікую дапамогу ў гэтым акажуць Яндэкс.Панарамы.
  4. Напішыце электронны зварот праз сайт обращения.бел у мясцовы орган: у гарадскі ці раённы выканаўчы камітэт. Растлумачце якая вывеска, на вашую думку, парушае заканадаўства, у якім месцы яна размешчана, пералічыце выяўленыя парушэнні (перакрывае дэкор, візуальна забруджвае навакольнае асяроддзе і гд.). Прывядзіце вытрымкі з заканадаўства, якія пацвярджаюць вашую правату (глядзі ў артыкуле вышэй). Патрабуйце не працягваць і ануляваць дазвол на размяшчэнне сродку вонкавай рэкламы, абавязаць уласніка прывесці яго ў адпаведнасць з заканадаўствам (дэмантаваць, перавесіць у іншае месца). Абавязкова спытайце калі быў атрыманы або працягнуты дазвол і на які тэрмін. Для гісторыка-культурных каштоўнасцей катэгорый 0, 1, 2, без катэгорыі ў межах іх зон аховы — запытайце наяўнасць узгаднення эскіза Міністэрствам культуры. Апошнія пункты важныя, калі вы атрымаеце адпіску.

Прыклад звароту

 

Вывеска «Центральный ботанический сад» на ўваходнай групе ў Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, які з’яўляецца гісторыка-культурнай 2-й катэгорыі (шыфр 712Г000155), парушае дзеючае заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Дадзеная вывеска не ўпісваецца ў архітэктуру збудавання, накладваецца на прафіляваны дэкаратыўны паясок антаблемента, чым пагаршае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці. 

Паводле праекта зон аховы батанічнага саду ад 22.01.2015 № 1 уваходная група знаходзіцца ў межах тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці. Згодна з артыкулам 110 Кодэкса аб культуры: «3. Сродкі вонкавай рэкламы, якія размяшчаюцца на нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, іх тэрыторыі, не павінны ствараць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых рашэнняў, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама навакольнага асяроддзя.». 

Паводле пункта «Рекомендуемых технических параметров размещения средств наружной рекламы и рекламно-информационного оформления в городе Минске из Приложения к решению Мингорисполкома №1854 от 7 июня 2018г. Об утверждении рекомендуемых технических параметров размещения средств наружной рекламы и рекламно-информационного оформления в городе Минске»: 

13. Размещение вывесок не осуществляется на лоджиях, балконах, на выступающих фигурных элементах фасадов, пилястрах, фигурных карнизах, с перекрытием архитектурных деталей и элементов историко-культурной ценности (карнизов, фризов, порталов, поясков, обрамлений и др.)… (рис. 7, 8, 9, 10) 

18. При установке средств наружной рекламы на поверхности зданий, сооружений, являющихся историко-культурными ценностями либо в зонах их охраны, учитываются следующие факторы: – архитектурные и стилевые особенности историко-культурной ценности; – не перекрываются ли архитектурные детали и элементы историко-культурной ценности (карнизы, фризы, порталы, пояски, обрамления и др.).

У сувязі з гэтым прашу на падставе пункта 17 «Положения о порядке выдачи, продления действия, переоформления и прекращения действия разрешения на размещение средства наружной рекламы из Постановления Совета Министров Республики Беларусь» 07.07.2021 № 395 не працягваць далей дазвол на размяшчэнне дадзенай вывескі і абавязаць уласніка прывесці яе ў адпаведнасць з заканадаўствам. Таксама прашу дадаткова паведаміць калі быў выдадзены дазвол на размяшчэнне вывескі, ці працягваўся ён і да якога тэрміну дзейнічае.

Улічваючы аднясенне батанічнага саду да 2-й катэгорыі прашу дадаткова паведаміць, ці ўзгадняўся эскіз дадзенай вывескі з Міністэрствам культуры.

Адпіска

«Мне прыйшла адпіска, нічога не змяніць :(»

Можа і не змяніць, але варта паспрабаваць. Пасля атрымання відавочнай адпіскі без абяцання прыняць меры неадкладна (ці пры сканчэнні тэрміну дазволу) абавязкова трэба абскардзіць адказ у вышэйстаячым органе, напрыклад, аблвыканкаме. Мае сэнс паведаміць пра сітуацыю ў Мінкультуры, хоць непасрэдна вырашыць праблему яно можа не ўзяцца. На гэтым этапе важна таксама атрымаць інфармацыю пра даты атрымання ці працягу дазволу, тэрмін яго дзеяння, наяўнасць узгаднення з міністэрствам. Калі вам у адказе так і не паведамілі дадзеную інфармацыю, звяртайцеся туды ж зноў, пішыце, што ў адказе не раскрытыя гэтыя моманты. Мясцовыя органы могуць не жадаць раскрываць такую інфармацыю, калі палічаць, што маюць дачыненне да парушэння. Атрымаўшы інфармацыю, прааналізуйце яе, магчыма, мясцовыя органы некалькі разоў працягвалі тэрмін дазволу для відавочна неадпаведнай вывескі, або цалкам адсутнічае ўзгадненне эскізу з Мінкультуры — на усё гэта варта звярнуць увагу вышэйстаячага органа ці міністэрства ў абскарджанні. 

 

Калі і на абскарджанне прыходзіць адпіска, то застаецца або пісаць у пракурату з просьбай разабрацца ў сітуацыі (не варта баяцца, звычайна зварот), або звяртацца ў суд.

15 лютага 2023Comments Offвывескі