Шыфр : 613Д000296
Датаванне : 1941–1944 гады, 1964

Брацкая магіла (1941–1944 гады) ў Маладзечне. Размешчана ў  скверы па вуліцы Язэпа Драздовіча (раней Калініна).

У 1964 г. на магіле пастаўлены абеліск[1]. Чатырохгранны абеліск вышынёй 12,5 метраў, увянчаны пяціканцовай зоркай. На мармуровых плітах брацкай магілы горада навечна выбіты імёны герояў, загінулых у баях за гонар, свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. Брацкая магіла аблямавана бетоннымі бардзюрамі і абсталявана разеткай для «Вечнага агню». Архітэктар – Аляксандр Старчай. У гэту брацкую магілу 26 чэрвеня 1964 гады былі перапахаваны рэшткі воінаў і партызан, загінулых у баях за вызваленне горада Маладзечна 5 ліпеня 1944 года. 5 ліпеня 1975 у брацкую магілу былі перапахаваны рэшткі савецкіх актывістаў[2].

Пахаваны 383 воіны, партызаны, партыйныя і савецкія работнікі, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Сярод пахаваных — воіны 31-й стралковай дывізіі 11-й гвардзейскай арміі, 25-й танкавай брыгады 5-й гвардзейскай танкавай арміі, 8-й і 9-й гвардзейскіх механізаваных брыгад, 32-й кавалерыйскай дывізіі 3-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса і іншых вайсковых часцей, партызаны брыгады «Народныя мсціўцы», якія загінулі ў ліпені 1944 г. у баях пры вызваленні Маладзечна і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ці памерлі ад ран у шпіталях. Пахаваны таксама: Іван Данілавіч Тамілін (нарадзіўся ў 1896 г.), член КПСС з 1919 г., першы сакратар Маладзечанскага райкама КП(б)Б, загублены фашыстамі 25.6. 1941 г., Антон Лявонавіч Яўпак — сакратар Маладзечанскага райкама ЛКСМБ, С. В. Марыганаў — супрацоўнік раённага аддзела КДБ, В. А. Бакунова і Н. В. Барзянкова — супрацоўніцы раённага фінаддзела, забітыя ворагамі Савецкай улады ў 1947—49 гг[1].

Літаратура

  1. 1606. Брацкая магіла савецкіх воінаў, партызан, партыйных і савецкіх работнікаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 2. — 308 с.: іл.
  2. Братская могила советских воинов, партизан, партийных и советских работников
Шыфр : 613Д000296
Датаванне : 1941–1944 гады, 1964
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings