Крыніца дадатковая : https://pawet.net/files/gum8.pdf

“Ян моўчкі пагорак гэты Юстыне паказаў, яна таксама моўчкі кіўнула галавой; знала, што гэта сумесная магіла.
-Колькі? – ціха запытала.
-Сорак…” – дзякуючы раману Элізы Ажэшкі “Над Нёманам” гэтае месца і гэтая лічба сталі легендарнымі.

У сасновым бары, недалёка ад Нёмана і вёскі Мінявічы, знаходзіцца магіла 40 паўстанцаў.

Звестак аб тым, хто яны і калі адбыўся бой, няма.

Затое вядома пра ўладальніка Мінявіч Яна Каменскага, названага Ажэшкай “рыцарам з брыльянтавай душой”. Ён стаў прататыпам Анджэя Карчыньскага ў рамане.

Ян прымаў актыўны ўдзел у паўстанні, а яго двор стаў месцам кантактаў, складам і кузьняй зброі для паўстанцаў. Але праз здраду быў арыштаваны і атрымаў смяротны вырак.

“Бацька, прысуджаны да расстрэлу, стаяў ужо прывязаны да слупа, чакаючы на экзекуцыю, калі ў астатнюю хвіліну надышоў царскі маніфест, каб што дзясятага асуджанага (была гэта экзекуцыя вялікай колькасьці паўстанцаў) ад кары сьмерці вызваліць, а выслаць у Сібір на пажыцьцёвую катаргу. Бацька быў тым дзясятым” – з успамінаў яго дачкі.

На радзіму з сібірскай ссылкі Ян Каменьскі з сям’ёй вярнуліся толькі ў 1887 годзе.

Яго магіла на парафіяльных могілках у Лунне захавалася і дагэтуль.

P.s.: Магіла 40 паўстанцаў знаходзіцца каля вёскі Мінявічы Мастоўскага раёна.

Калі паедзеце да іх, спадарства, абавязкова завітайце да Яна і Цэцыліі ў Багатырэвічы

Крыніца дадатковая : https://pawet.net/files/gum8.pdf
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты