
Духаўскі круглік — вежа ў Віцебску, якая ўваходзіла ў комплекс будынкаў Ніжняга замка, збудаванага ў 1330-51 гадах. Назвы вежы Нарожная, Вуглавая, Навугольная ўказваюць на яе размяшчэнне ў паўночна-ўсходнім вугле замка, а больш позняя — Духаўскі круглік — на васьмівугольную ў плане форму і размяшчэнне насупраць Свята-Духаўскай царквы, пабудаванай князем Альгердам у XIV стагоддзі.
Падмуркі вежы XIV стагоддзя былі выяўлены падчас раскопак у 1984 годзе. Захаваўся толькі невялікі фрагмент былога збудавання, але ён, тым не менш, даў падставу сцвярджаць, што сцены вежы былі каменныя, а памеры яе былі 8 на 6 метраў. Дакладна вызначыць тагачасную вышыню вежы цяжка, але прыблізна яна была 12 — 13 метраў.
Сучасная мастацкая рэканструкцыя вежы (арх. Руслан Лядэнка) была здзейснена ў 2007 годзе. Памеры вежы 9,2×9,2 метраў, вышыня – 27 метраў. Вежа мае 5 узроўняў, на якіх размешчаны аўтарскія экспазіцыі, прысвечаныя гісторыі Віцебска і гісторыі Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі Базар у Віцебску». Аўтар экспазіцыі — віцебскі мастак Аляксандр Вышка.
== Зноскі ==
== Літаратура ==
Альгерд і Ульяна пасяліліся ў Кругліку // Краязнаўчая газета. — 2009. — № 20 (май). — С. 2.
Дединкина С. Давно, мой любимый город, я тебя не видел… / С. Дединкина // «Союзное вече» на Славянском базаре в Витебске. — 2009. — 10—16 июля. — С. 4—5.
Дедюро Л. Новая жизнь Духовского круглика / Л. Дедюро // Вiцебскi рабочы. — 2007. — 7 ліп. — С. 4.