Мураваныя сцены XII ст. — помнік археалогіі, знаходзяцца у Гродне на тэрыторыі Старога замку. З’яўляюцца адным з помнікаў Гродзенскай школы мураванага дойлідства. Зараз сцены закансерваваны і засыпаны зямлёй.
== Археалагічныя даследаванні ==
Упершыню рэшткі адной з каменных сцен, складзенай з плінфы (кавалак даўжынёй каля 4,5 м і вышынёй каля 19
1,8 м), знойдзены З. Дурчэўскім у 1937 на самым мысе Замкавай гары. У 1949 старажытныя муры умацаваў бетонным засценкам М. Варонін і выказаў меркаванне, што гэта рэшткі каменнай абарончай вежы драўлянага гарадзенскага дзядзінца.
Вывучэнне помніка было прадоўжана ў 1981. Цалкам рэшткі каменных муроў вывучаны падчас раскопак, якія праводзілі А. Трусаў, П. А. Рапапорт, Л. М. Бальшакоў, М. А. Ткачоў, А. К. Краўцэвіч ў 1985—1986 і ў 1988.
== Апісанне помніка ==
Сцены былі пабудаваны з плінфы і мелі вышыню больш за 5 м пры таўшчыні 1,5 м. Завяршаліся яны галерэямі са страхой над баявым ходам. Унутр сцен уводзіліся драўляныя падоўжныя сувязі дыяметрам да 15 см. Паколькі ў муроўцы выкарыстана прамавугольная і лакальная плінфа (трапецападобная, з паўкруглым краем і іншых формаў), блізкая фарматам да цэглы княжацкага палаца, мяркуецца, што гродзенскія абарончыя муры былі ўзведзены таксама ў канцы 12 ст.
Падобных мураваных абарончых сцен у тыя часы не мелі нават Кіеў, Ноўгарад і Полацк.
=== Сцяна на паўночным схіле ===
Ацалелая частка мураванай сцяны на паўночным схіле Замкавай гары захавалася прыкладна на даўжыню каля 12 м, аднак працягласць першапачатковага мура была значка большай. У 1988 развал гэтай сцяны з плінфы быў прасочаны на 20—22 м. Агульная даўжыня цаглянага мура ў паўночнай частцы дзядзінца калісьці дасягала 42—45 м. Ен меў абарончае і дэкаратыўнае значэнне, бо істотна выдзяляўся на фоне драўлянай замкавай забудовы.
Муроўка гэтага збудавання захавалас