Шыфр : 110Г000321
Архітэктурны стыль : раманскі стыль
Датаванне : 1288
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Камянецкая_вежа

Камянецкая вежа, Камянецкі стоўп — найбольш добра захаваная абарончая вежа валынскага тыпу і адначасова самая высокая (каля 31 метра). Пабудавана ў 1271—1288 гадах. Помнік раманскага стылю з элементамі ранняй готыкі. Знаходзіцца ў горадзе Каменец (Брэсцкая вобласць, Беларусь).
Вежа з’яўляецца мемарыялам, з 1960 года тут размяшчаецца філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.
Часам памылкова завецца «Белай вежай».

== Гісторыя ==
Пабудаваная ў 1271—1288 гг. на левым беразе ракі Лясная. Адзіная вежа валынскага тыпу, якая захавалася на Беларусі да нашага часу. Помнік архітэктуры раманскага стылю з элементамі готыкі.
У XIV ст. вежа шмат разоў вытрымала набегі крыжаносцаў, штурмы войскаў польскіх і літоўскіх князёў. У XVII ст. каля сцен Камянецкага замка разгортваліся бязлітасныя баі паміж арміямі Рэчы Паспалітай, Швецыі і Маскоўскай дзяржавы (у 1661 аслаблены Камянец нават быў вызвалены ад выплаты падаткаў на 4 гады).
Вежа служыла складам і арсеналам — у ніжніх, самых халодных ярусах, захоўвалі правізію, у верхнім, каля самай баявой пляцоўкі — зброю і боепрыпасы. Свабодную прастору займалі байцы. Шмат набегаў вытрымала вежа, але пацярпела не ад воінаў, а ад марадзёраў, якія ў XVIII ст. панадзіліся выкалупваць з яе цэглу на гаспадарчыя патрэбы.
З удасканаленнем тэхнікі вежа страціла сваё абароннае значэнне. Інвентар XVIII ст. малюе сумную карціну занядбанасці: «Ніжні ярус без дзвярэй і якога-небудзь закрыцця; вежа зверху замуравана, унутры паруйнавана, у вокнах няма шыб (1728 г.)». Як і многія гісторыка-архітэктурныя помнікі, яе спрабавалі разабраць на цэглу ў 1822 годзе, але не змаглі: звязка і вапнавая цэгла так зацвярдзелі за стагоддзі, што ўвесь стоўп нібы ператварыўся ў адзін вялікі камень.
Вежа знаходзілася ўнутры кальцавога вала і дамінавала над драўлянымі ўмацаваннямі. З боку ракі да ўмацаванняў падступала балоцістая нізіна, з трох бакоў іх акружаў роў. Рэшткі землянога вала і драўлянага замка канчаткова зніклі ў 1903 годзе, пры правядзенні рэстаўрацыйных і зяме

Шыфр : 110Г000321
Архітэктурны стыль : раманскі стыль
Датаванне : 1288
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Камянецкая_вежа
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты