Шыфр : 110Г000707
Датаванне : 1836–1842 гады, 1911–1914 гады
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Брэст

Брэст (трансліт.: Brest, руск.: Брест) — горад у Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Брэсцкай вобласці і Брэсцкага раёна, на рацэ Заходні Буг пры ўпадзенні ў яго Мухаўца. За 349 км ад Мінска. Тэрыторыя горада — 146,12 км². Насельніцтва 343 985 чал. (2017). З’яўляецца адным з найважнейшых транспартных вузлоў Беларусі. Эканамічны і культурны цэнтр, вузел чыгунак і аўтамабільных дарог, аэрапорт, рачны порт, звязаны Дняпроўска-Бугскім каналам з басейнамі Дняпра і Прыпяці.

== Назва ==
Упершыню згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад назваю Бе́рестье, у гістарычных крыніцах таксама сустраюцца напісанні Бересте, Бересть, у нямецкіх летапісах Брэйзіка. Тапонім «Берасце» ўтварыўся ад слова «бе́раст», «бе́расць» (дрэвавая ці куставая расліна сямейства вязавых). Значэнне мае хутчэй за ўсё зборнае — бераставы гай. На думку географа В. Жучкевіча, назва горада таксама магла паходзіць ад слова «бяроста» — бярозавая кара. Існуюць таксама меркаванні, што назва горада паходзіць ад імя асабовага — Бераст.
Паводле народнага падання пра паходжанне назвы горада, якое запісаў у сярэдзіне XIX ст. П. М. Шпілеўскі ў сваім «Падарожжы па Палессі і Беларускім краі», некалі, даўным-даўно багаты купец, прабіраючыся цераз вязкія балоты з вялікай колькасцю рознага тавару, зрубіў плаціну са ствалоў бярозы, заваліў балота бяростай (верхні белы слой бярозавай кары) і такім чынам праклаў сабе шлях. У памяць аб сваім выратаванні з

Шыфр : 110Г000707
Датаванне : 1836–1842 гады, 1911–1914 гады
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Брэст
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты