Алёшкі — археалагічны помнік: курганны могільнік каля в. Алешкі (Мядзельскі раён, Мінская вобласць).
== Апісанне ==
На правым беразе р. Страча, за 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі. 12 курганоў вышынёй 0,7—1,5 м, дыяметрам 6—11 м, з каменнымі абкладкамі на схілах. Выявіў і даследаваў 8 насыпаў у 1895 г. Ф. В. Пакроўскі, абследаваў у 1979 г. Я. Г. Звяруга. Пахавальны абрад — трупаспаленне на гарызонце, у грунтавых ямах, у насыпе, пахаванні адзіночныя і 1 двайное. Суправаджальны інвентар — жалезныя наканечнікі коп’яў, сякеры, нажы, шылы, шпоры, спражкі, кольцы, бронзавы пінцэт, фрагменты гліняных гаршкоў. Датуецца 2-й паловай I-га тыс.
== Літаратура ==
Звяруга, Я. Г. Алешкі / Я. Г. Звяруга // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 33 — 34. — ISBN 5-85700-077-7.
Звяруга, Я. Г. Алёшкі / Я. Г. Звяруга // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 27. — ISBN 978-985-11-0353-5.
Покровский, Ф. В. К исследованию бассейна Вилии в археологическом отношениии / Ф. В. Покровского. — М.: Типография Г. Лисснера и А. Гешеля, 1899. — [2], 101 с.