
Катэгорыя :
Грамадзянская забудова / Медыцынскія ўстановы
Месца :
Віцебская вобласць / Полацкі раён / Полацк
Архітэктурны стыль : эклектыка
Датаванне : 1911
Будынак чыгуначнай бальніцы на 20 коек па Чыгуначнай вуліцы, 27. Пабудаваны ў 1911 годзе пры Мікалаеўскім вакзале.
Адкрыта зноў у 1945 годзе, адразу ж пасля вайны. Тут знаходзілася тэрапеўтычнае, дзіцячае, хірургічнае аддзяленні. У 1947 годзе ў медыцынскім аб’яднанні ўжо працавалі 16 урачоў[1].
З пабудовай новага будынка ў мікрараёне Ноўка чыгуначная бальніца была перанесена туды. Іван Пятровіч Дэйніс так піша ў сваім рукапісе: «моцна ўмацаваліся медыцынскія ўстановы напярэдадні войны. Працавала 2 бальніцы: адна гарадская, якая абслугоўвала і раёны (імя Леніна), і чыгуначная ў Грамах. Абедзве былі пашыраны»[1].
Крыніцы
- Наш микрорайон // Полоцкая Государственная общеобразовательная средняя школа №14
Катэгорыя :
Грамадзянская забудова / Медыцынскія ўстановы
Месца :
Віцебская вобласць / Полацкі раён / Полацк
Архітэктурны стыль : эклектыка
Датаванне : 1911