Стан : Страчана
Архітэктурны стыль : класіцызм(?)
Датаванне : 1842(?)
Дата страты : 1996

Корпус Слуцкай земскай бальніцы – колішні будынак у Слуцку, які размяшчаўся ў глыбіні квартала паміж вуліцамі  Манахава і Жукава.

Ансамбль бальнічнага гарадка па вуліцы Турэмнай (цяпер імя Аляксандра Манахава) фарміраваўся на працягу сярэдзіны XIX – 2-й паловы XX ст. Афіцыйна Слуцкая гарадская бальніца, разлічаная на 25 ложкаў, якая ў сувязі з рэформамі і стварэннем земстваў пазней стала называцца земскай, сваю гісторыю адлічвае з 1842 года[1][3].

Аднапавярховы драўляны будынак, узведзены ў стылі класіцызму, з’яўляўся, хутчэй за ўсё, найранейшым з ліку бальнічных карпусоў. Складзены з круглых бярвенняў, ён стаяў на высокім падмурку, меў план выцягнутага прамавугольніка з завершанымі франтонамі рызалітамі па баках і мураваным уваходным тамбурам з прыступкамі пасярэдзіне. Унутры, насупраць увахода, размяшчалася фае-вестыбюль, прастора якога павялічвалася за кошт эркера – трохграннага выступа сцяны тыльнага фасада. З фае да палат разыходзіліся два калідоры. Карнізы, ліштвы і шэраг іншых элементаў будынка былі аздоблены разьбою[3].

Пасля Вялікай Айчыннай вайны тут размяшчалася хірургічнае аддзяленне, у 1960–1990-я гады – радзільнае[3].

Старасвецкі драўляны аднапавярховы будынак, які да апошніх часоў даваў прытулак радзільнаму аддзяленню, быў разабраны ў 1996 г. У горадзе гэта быў адзін з цікавейшых узораў драўлянай класічнай архітэктуры[2][3].

Крыніцы

  1. Пратасеня Я. 17 чэрвеня 1972 г. // Па старонках газеты «Шлях Ільіча». Памяць. Слуцкі раён. Слуцк.
    Кн. 2. Мн.2001, с. 418.
  2. Богдашич С., Станкевич С., Титковский И. Угроза памятнику // Інфа-Кур”ер. 2005, № 29, с. 4.;
    – // – // Краязнаўчая газета. 2005. № 30, с. 6.
    Ціткоўскі І. Паўтарэнне пройдзенага // Інфа-Кур”ер. 2005, № 32.
  3. З гісторыі лекарскай справы // «Наследие слуцкого края». 2017
Стан : Страчана
Архітэктурны стыль : класіцызм(?)
Датаванне : 1842(?)
Дата страты : 1996
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты