Тып : будынак
Шыфр : 412Г000469
Датаванне : 1828
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_Свіслацкай_гімназіі

Будынак Свіслацкай гімназіі — архітэктурны помнік класіцызму ў горадзе Свіслач па вул. Дзяржынскага, 3. Будынак быў спраектаваны для Свіслацкай мужчынскай гімназіі, цяпер у ім змяшчаецца бальніца. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

== Архітэктура ==

Планіроўка будынкаў адпавядала класіцыстычным нормам (праект Я. Шантыра). Па-першае, гэта трохчасткавая кампазіцыя — на адной лініі з цэнтральным аднапавярховым галоўным корпусам знаходзіліся два сіметрычныя невялікія флігелі. У вырашэнні будынкаў прысутнічала нязменная каланада: у галоўнага корпуса — чатырнаццацікалонны порцік, у флігелях — шасцікалонныя. Характэрнае для класіцызму размяшчэнне парадных пакояў на першым плане і адвядзенне ўвагі ад жылых памяшканняў таксама прысутнічаюць у будынках гімназіі.
Дэкор падкрэсліваў строгасць установы. Выключэннем былі сандрыкі над вокнамі трох карпусоў.
Галоўны будынак гімназіі быў пабудаваны напярэдадні афіцыйнага адкрыцця таксама на сродкі Тышкевіча. Гэта прамавугольны ў плане аднапавярховы будынак, накрыты двухсхільным дахам. Заходні тарцовы фасад аформлены каланадай дарычнага ордара з атыкам. Два ўваходы на бакавым фасадзе завершаны ў выглядзе порцікаў з дзвюма парамі квадратных у сячэнні слупоў. Унутраная планіроўка і дэкор інтэр’ера не захаваліся. У галоўным корпусе было змешчана шэсць лекцыйных залаў, два кабінеты, капліца, якая выконвала ролю і актавай залы, бібліятэка, дзве кухні.
У флігелях знаходзіліся кватэры настаўнікаў і пакоі гімназістаў.
Вакол гімназіі быў разбіты сад з сажалкай.

== Зноскі ==

Тып : будынак
Шыфр : 412Г000469
Датаванне : 1828
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_Свіслацкай_гімназіі
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты