Катэгорыя : Археалогія / Курганы
Шыфр : 213В000588
Датаванне : V стагоддзе да н.э. – V стагоддзе н.э.
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Галбея_(археалагічны_помнік)

Галбея — археалагічны помнік, гарадзішча і курганны могільнік каля в. Галбея Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Выяўлены ў канцы XIX ст. Ф. В. Пакроўскім, абследавалі ў 1938 У. Галубовіч і Г. Цэгак-Галубовіч.

=== Гарадзішча ===

Знаходзіцца за 0,5 км на поўдзень ад вёскі Галбея, на правым беразе ракі Галбіца, на ўзгорку Гарадзец. Пляцоўка талеркападобнай формы дыяметрам 45 м, па краі мае вал, які вельмі аплыў. Яго найбольшая вышыня над самай нізкай часткай пляцоўкі ад 1,4 на захадзе да 2,4 м на паўночным усходзе, шырыня 4—6 м. 3 паўночнага, паўночна-заходняга і ўсходняга бакоў каля падножжа гарадзішча знаходзіцца забалочаны роў, з паўднёвага — возера. Раскоп (8×4 м), выцягнуты з поўдня на поўнач, быў закладзены ў паўднёва-заходняй частцы пляцоўкі, на поўначы ад унутранага падножжа вала. Магутнасць культурнага пласта 0,9—1,2 м. У мацерыку выяўлены 4 буйныя ямы і мноства дробных, у буйных ямах было шмат вугольчыкаў, а ў самай паўночнай з іх знойдзены кавалкі кальцыніраванай косткі. Самая масавая катэгорыя знаходак — фрагменты ганчарнай непаліванай керамікі, трапляліся таксама гліняная абмазка, дзындра, рэшткі жалезных прылад, косткі жывёл (дзіка, свінні, буйной рагатай жывёлы і інш.). Паводле формы венчыкаў керамікі гарадзішча датуецца X — XV ст. На думку літоўскага археолага Г. Забелы, гарадзішча Галбея напярэдадні ўтварэння ВКЛ з’яўлялася памежным пунктам Налыпчанскай зямлі. Абследавалі ў 1972 г. Я. Г. Звяруга, у 1997 г. Э. М. Зайкоўскі. У 1992 годзе шурф заклала А. В. Квяткоўская, у 1998 г. раскопкі праводзіў Э. М. Зайкоўскі (раскапаў 32 м²).

=== Курганны могільнік ===

За 1 км на ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Валатоўкі, на правым беразе ракі Чэртка. 49 насыпаў дыяметрам 4—10 м, вышыня 0,2—1,7 м. Курганы размешчаны кучна, на невялікай адлегласці адзін ад аднаго, большасць насыпаў пашкоджана ямамі і траншэямі. Абследаваў у 1972 г. Я. Г. Звяруга. Раскопкі не праводзіліся.

== Літаратура ==
Зайкоўскі, Э. М., Звяруга, Я. Г. Галбея / Э. М. Зайкоўскі, Я. Г. Звяруга // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [складальнік Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А — К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 211 — 212. — ISBN 978-985-11-0354-2.
Голубович, Е., Голубович, В. Славянские поселения правобережной Дисны в Вилейском округе БССР // Краткие сообщения о докладах и полевых исследованиях Института истории материальной культуры. — 1945. — Вып. XI. — С. 126 — 137.
Касценя, А. Стагоддзяў мінулых схаваныя тайны // Звязда. — 1990. — № . — 30 жніўня. — С.
Покровский, Ф. В. Археологическая карта Виленской губернии / Ф. В. Покровский. — Вильна: Типография А. Г. Сыркина, 1893. — XVIII, 164 с.

Катэгорыя : Археалогія / Курганы
Шыфр : 213В000588
Датаванне : V стагоддзе да н.э. – V стагоддзе н.э.
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Галбея_(археалагічны_помнік)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты