Стан : Страчана
Архітэктурны стыль : эклектыка, цагляны стыль
Датаванне : 1905
Дата страты : 1940-я

Мікалаеўскі вакзал — колішні чыгуначны вакзал на станцыі Полацк-2 (цяпер «Грамы»).

У 1907 годзе праз Полацк праклалі другую (пасля Рыга-Арлоўскай лініі) чыгуначную лінію – Балагое-Сядлец, якая злучыла Санкт-Пецярбург з Царствам Польскім.

На паўночна-ўсходняй ускраіне, у двух вёрстах ад горада, пабудавалі самастойную станцыю Полацк-II з Мікалаеўскім вакзалам для пасажырскага руху і Балагоўскiм паркам для грузавога. У наш час – гэта грузавы парк Грамы станцыі Полацк.

Яна ставілася да асноўнай станцыі на гэтым кірунку і прылічалася да III класа. На ўсіх станцыях такога класа ўзводзілі прасторныя цагляныя вакзалы, у архітэктуры якіх прысутнічалі элементы польскай готыкі і пампезнасць Еўрапейскага гарадскога стылю мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў (высокія вокны з арнаментыкай, манументальнасць і вычварнасць цаглянага мура).

Мікалаеўскі вакзал быў двухпавярховым і пабіваў сваёй велічнасцю і непаўторнасцю. На ўсіх вакзалах гэтай лініі былі памяшканнi для пошты, лямпавая, дзе свяцільні запраўлялі газай, асобныя службовыя памяшканні каменданта, агента службы руху, тэлеграфіста, зала чакання з круглымі вуцермаркоўскiмi печамі. Яны займалі мала месца і добра сагравалі памяшканне. У Мікалаеўскім вакзале размяшчаўся буфет з драўляным, абсыпаным зямлёй ледніком для захоўвання правізіі. Прывакзальная плошча была выбрукавана каменем.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны вакзал і шэраг чыгуначных збудаванняў былі ўзарваны немцамі. Пасля вайны на яго месцы пабудаваны новы, дзе зараз размяшчаюцца службовыя і падсобныя памяшканні станцыі Полацк.

Да нашых дзён на вул.Чыгуначнай захавалася ў першапачатковым выглядзе каля 8 жылых дамоў таго часу, якія выкарыстоўваюцца па прызначэнні і цяпер. Пры пабудове гэтых дамоў ужываліся незвычайныя для нашага часу цвікі: яны мелі не круглае, а квадратнае сячэнне.

Ад комплексу Мікалаеўскага вакзала засталося і некалькі службовых памяшканняў.

Крыніцы

  1. Хочаце даведацца пра гісторыю Мікалаеўскага вакзала ў Полацку?
Стан : Страчана
Архітэктурны стыль : эклектыка, цагляны стыль
Датаванне : 1905
Дата страты : 1940-я
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings