Шыфр : 413В000082
Датаванне : XI–XII стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Паганскае_свяцілішча_(Верхаўляны)

Паганскае свяцілішча перыяду Сярэднявечча размяшчаецца ў 150 м на паўднёвы захад ад вёскі Верхаўляны.
Свяцілішча занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці рэгіянальнага значэння.

== Апісанне ==
Адносіцца да IX—XII стагоддзяў. Паганскае капішча размешчана на марэнным узгорку. Помнік згадваўся яшчэ ў 1895 годзе ў «Археалагічнай карце Гродзенскай губерні» Ф. Пакроўскага. Даследаванні капішча праводзіліся ў 1973, 1986 і 1996 гадах. Пры раскопках былі знойдзеныя абломкі ганчарскай керамікі, крэмені, дзве ножападобныя пласцінкі, сярэднявечны чаранковы нож даўжынёй 13,9 см. Таксама былі выяўленыя абломкі касцей, якія належалі буйной і дробнай рагатай жывёле.

== Зноскі ==

Шыфр : 413В000082
Датаванне : XI–XII стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Паганскае_свяцілішча_(Верхаўляны)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.