Шыфр : 113Г000645
Датаванне : другая палова ХІХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Ружанская_сінагога

Ружа́нская сінаго́га — былая сінагога ў Ружанах на вуліцы Якуба Коласа, 6. Помнік эклектычнай архітэктуры.

== Гісторыя ==
Сінагога была збудаваная пад канец XVIII стагоддзя як копія слонімскай у маштабе 1:3.
У другой палове XIX стагоддзя побач з сінагогай была пабудаваная яўрэйская школа ў адзіным архітэктурным стылі.
Сінагога дзейнічала да 1940 года, пасля чаго была зачыненая савецкімі ўладамі. Па Другой сусветнай вайне ў будынку ешывы размяшчаліся паслядоўна склады, млын, кацельня, гараж мясцовага прадпрыемства. Будынак самой сінагогі закінуты і паступова разбураецца.

== Архітэктура ==
Аднапавярховы будынак на высокім падмурку, па перыметры дэкараваны пілястрамі і карнізамі. Вокны завершаныя паўкруглымі абрамленнямі.
Унутры часткова захаваліся насценныя фрэскі і надпісы. Па цэнтры будынку ў неблагім стане біма — адна з нямногіх, што захаваліся ў Беларусі.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область // / Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 424 с. — ISBN 5-85700-017-3.

Шыфр : 113Г000645
Датаванне : другая палова ХІХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Ружанская_сінагога
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты