Давы́даўка (трансліт.: Davydaŭka, руск.: Давыдовка) — вёска ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Давыдаўскага сельсавета.
== Геаграфія ==
Вёска знаходзіцца за 22 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Светлагорск, за 135 км ад Гомеля, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Жэрдзь.
== Гісторыя ==
У 1926 годзе да вёскі далучаны пасёлак Яўтушкавіцкая Рудня, якая згадвалася ў дакументах за 1850 год як вёска (7 двароў) Карпавіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.
== Насельніцтва ==
1997 год — 103 жыхары, 60 двароў.
== Славутасці ==
Брацкая магіла (1943—1944) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000750
Магіла ахвяр фашызму (1942), за 0,5 км на паўночны захад ад вёскі — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000751
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (1-е тысячагоддзе да н.э. — 1-е тысячагоддзе н.э.), за 3 км на паўночны захад ад вёскі, урочышча Гарадзінка — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313В000752
== Вядомыя асобы ==
Алесь Наўроцкі (1937—2012) — беларускі празаік, паэт.
== Зноскі ==
== Літаратура ==
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 15. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
Ліст карты N-35-132. выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)