Шыфр : 313В000753
Датаванне : 1-е тысячагоддзе да н.э. – 1-е тысячагоддзе н.э.
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дражня_(селішча)

Дражня — селішча перыяду ранняга жалезнага веку каля вёскі Дражня Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці.

== Апісанне ==
Селішча знаходзіцца на левым беразе безназоўнай рэчкі (прыток р. Бярэзіны) на ўзвышшы. Вышыня над поплавам 3 м. Плошча каля 1га.
Выявіў у 1981 годзе М. У. Бычкоў, даследавала ў 1983 годзе Н. М. Дубіцкая на плошчы 244 м². У культурным пласце таўшчынёй 0,3—0,6 м былі адшуканы матэрыялы некалькіх эпох. Найбольш раннія знаходкі эпохі бронзы — крамянёвыя вырабы (скрабкі і ножападобныя пласціны) і абломкі посуду з кропкавым арнаментам. Абломкі неглянцаваных керамічных пасудзін адносяцца да І стагоддзя н.э. Трэць з іх пакрыта штрыхамі. Гэта сведчанне таго, што селішча знаходзілася ў зоне кантактаў плямёнаў зарубінецкай культуры і культуры штрыхаванай керамікі. Знойдзены фрагменты керамікі зарубінецкай культуры (больш за 90 % усіх знаходак) і невялікая колькасць керамікі з расчосамі 1-га тысячагоддзя н.э.

== Зноскі ==

== Літаратура ==

Шыфр : 313В000753
Датаванне : 1-е тысячагоддзе да н.э. – 1-е тысячагоддзе н.э.
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дражня_(селішча)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings