Шыфр : 313В000717
Датаванне : 1-е тысячагоддзе да н.э. – 1-е тысячагоддзе н.э.

Левашы — археалагічны помнік — курганны могільнік каля в. Левашы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Размешчаны каля былога фальварка Брыгідава, налічваў 25 курганоў.
У канцы XIX ст. У. З. Завітневіч даследаваў 3 курганы вышынёй 0,8—1,6 м, дыяметрам 7—9 м. Пахавальны абрад — трупапалажэнне нагарызонце (1), у яме глыбінёй да 0,7 м (2), галавой на захад. У адным пахавапні знойдзены рэшткі дамавіны. Суправаджальны інвентар — сярэбраныя скроневыя кольцы, 3 вялікія пацеркі (верагодна, дрыгавіцкія) і кольца, бронзавы медальён, сердалікавыя і хрустальная пацеркі.

== Літаратура ==

Лысенка, П. Ф. Левашы / П. Ф. Лысенка // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 10. — ISBN 978-985-11-0354-2.

Шыфр : 313В000717
Датаванне : 1-е тысячагоддзе да н.э. – 1-е тысячагоддзе н.э.
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings