Шыфр : 513В000778
Датаванне : 1-е тысячагоддзе н.э.
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Курганне_(археалагічны_помнік,_Смалявіцкі_раён)

Курганне — археалагічны помнік: гарадзішча ранняга жалезнага веку каля в. Курганне Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. За 0,5 км на захад ад вёскі, на левым беразе р. Быстрая, 0,1 км на усход ад гарадзішча Нікадзімава, ад якога аддзелена ярам. Пляцоўка чатырохвугольная, выцягнута з поўначы на поўдзень. Памеры 43х22 м. Вышыня 7 — 11 м, нахілена ў паўднёвым напрамку. 3 боку поля (паўночнага) вал вышынёй 1,5 м.
Выявіў у 1970 г. В. Ф. Капыцін. Абследавалі ў 1982 г. Ш. І. Бекцінееў, у 1985 — 1986 гг. А. А. Седзін. Даследавалі ў 1988, 1992 гг. А. А. Седзін, у 1995 г. П. М. Падгурскі. У мацерыку на пляцоўцы адзначаны ямы ад слупоў і калоў. Пад уздзеяннем воднай эрозіі культурны пласт змясціўся на схілы гарадзішча, дзе дасягаў 1 м; у ніжняй частцы меў цёмна-шэрую афарбоўку, утрымліваў вуголле. Знойдзены 2 бронзавыя бранзалеты, кольцы, жалезная посахападобная шпілька, гліняныя грузік, тыглі, льячкі, ліцейныя формы, каменны цёрачнік ад зерняцёркі, касцяная шпілька, слабапрафіляваны гладкасценны ляпны посуд, косткі свойскіх (бык, свіння) і дзікай (лось) жывёл.

== Літаратура ==

Бекцінееў, Ш. Візантыйскія пацеркі // Звязда. — 1983. — № . — 4 верасня. — С.
Подгурский, П. Находки из городища Курганье / П. Подгурский // Беларусь у сістэме трансеўрапейскіх сувязяў у І тысячагоддзі н. э.: Тэзісы дакладаў і паведамленняў міжнар. канф., Мінск, 12 — 15 сакавіка 1996 г. / Уклад.: В. Вяргей і інш. — Мн.: НВФ «Vaukalaka», 1996. — 91 с.
Седзін, А. А. Курганне / А. А. Седзін // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 489. — ISBN 978-985-11-0353-5.
Седзін, А. А. Курганне / А. А. Седзін // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 358. — ISBN 5-85700-077-7.

Шыфр : 513В000778
Датаванне : 1-е тысячагоддзе н.э.
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Курганне_(археалагічны_помнік,_Смалявіцкі_раён)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты