Шыфр : 513В000706
Датаванне : X–XIV стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Ліпень

Лі́пень (трансліт.: Lipień, руск.: Липень; да 1920-х — Халуі) — аграгарадок у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ліпеньскага сельсавета.

== Геаграфія ==
Аграгарадок знаходзіцца за 20 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Асіповічы, за 126 км ад Магілёва, каля ракі Свіслач і аўтамабільнай дарогі Р72.

== Гісторыя ==
Выяўленае археолагамі селішча сведчыць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. У 1924—1926 гадах цэнтр Халуйскага сельсавета. З 1927 года цэнтр Ліпеньскага сельсавета.

== Насельніцтва ==
1999 год — 1000 жыхароў у 401 двары.

== Славутасці ==
Селішча (X—XIV стагоддзі) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513В000706.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.
Магіла ахвяр фашызму.

=== Страчаная спадчына ===
Царква ў гонар Раства Прасвятой Багародзіцы

== Вядомыя асобы ==
Мікалай Васільевіч Максіменка (нар. 1942) — беларускі фізік-тэарэтык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1993), прафесар (1994).
Леанід Яўгенавіч Сіняковіч (1953—2004) — савецкі і расійскі военачальнік, генерал-маёр (1995).
Алена Пятроўна Сушко (нар. 1925) — беларускі вучоны ў галіне педыятрыі.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 273.
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 23. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)

Шыфр : 513В000706
Датаванне : X–XIV стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Ліпень
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты