Датаванне : 1934
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Помнік_ахвярам_грамадзянскай_вайны_(Паставы)

Помнік ахвярам грамадзянскай вайны — помнік у горадзе Паставах.

== Гісторыя ==
Помнік-стэла салдатам і афіцэрам, якія загінулі падчас ваенных дзеянняў 1920 года. Быў усталяваны ў 1934 годзе. Аўтар — Пінскі. Старажылы сцвярджаюць, што гэта інтэрнацыянальнае пахаванне польскіх, нямецкіх і рускіх салдат.
У першыя пасляваенныя гады паступіў загад знішчыць помнік на магіле, але мясцовыя жыхары выступілі супраць гэтага. У выніку было прынята рашэнне так арганізаваць забудову тэрыторыі вакол помніка, каб закрыць яго ад вачэй. З помніка былі збіты арол і мемарыяльная таблічка з надпісам на польскай мове: «Загінуўшым салдатам, абараняўшым Айчыну», магілы разрыты, значную частку астанкаў воінаў вывезлі, астатнія былі зацэментаваны — на гэтым месцы быў пабудаваны двухпавярховы будынак.
Неаднойчы рабіліся спробы канчаткова разбурыць помнік. Да нашых дзён захаваўся толькі пастамент.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Бынькоў, А. Памяць пра польскіх жаўнераў / А. Бынькоў // Народнае слова. — 2011. — 14 чэрв. — С. 7.
Ластоўская, Р. Памяць загінуўшых воінаў варта ўвекавечыць па-людску / Р. Ластоўская // Пастаўскі край. — 2004. — 24 снеж. — С. 3.

Датаванне : 1934
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Помнік_ахвярам_грамадзянскай_вайны_(Паставы)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты