30 паўстанцаў спачываюць у брацкай магіле каля вёскі Малое Ольжава. У савецкі час іх магілу амаль цалкам зруйнавалі, а надмагільны помнік утапілі ў багне. Праз 155 гадоў актывісты Лідчыны аднавілі памятны камень на магіле герояў, імёны якіх засталіся невядомымі
Паміж вёскамі Малое Ольжава і Мохавічы прасціраюцца калгасныя палі. На адным з іх каля старой разгалістай дзічкі здалёк віднеюцца два вялікія драўляныя крыжы. Гэта магіла 30-ці невядомых паўстанцаў 1863 году. Доўгі час пра магілу нічога не было вядома. На полі стаяў фальварак Шчытнікі — маёмасць Канстанціна Кашыца, якога за ўдзел у паўстанні выслалі ў Сібір. Толькі ў 1925 годзе польскі асаднік, якому выдалі гэтую зямлю, выпадкова натрапіў на месца пахавання і першым усталяваў надмагільны помнік паўстанцам.
З кнігі Паўстанчы дух 1812, 1831, 1863 гады на Лідчыне
Леанід Лаўрэш «ЮрСаПрынт» 2016
Карбоўскi дае iнфармацыю пра гiбель у гэтай бiтве 7
iнсургентаў, у тым лiку крэўнага Людвiка Нарбута – Войцеха Нарбута, былога капiтана расiйскай армii, i Уладзiслава
Навiцкага, жыхара Мiхайлаўкi236. Палкоўнiк Вернер у рапарце пры гэтую сутычку пiша пра ўдзел у ёй уз’яднаных
сiл двух атрадаў Нарбута i Навiцкага, прычым называе
Навiцкага камандзiрам над уз’яднанымi сiламi i дакладвае пра яго гiбель у гэтай бiтве237. Навiцкi i яго атрад – да гэтага часу загадка ў справе гiсторыi паўстання на Лiдчыне.
Пра гэты атрад няма нiякай iнфармацыi ад абодвух бакоў
тых падзей, пры тым што аддзел Навiцкага ўдзельнiчаў у
вялiкай сутычцы з царскiмi войскамi на полi памiж вёскамi
Малое Ольжава i Мохавiчы: тут паўстанцы панеслi вялiкiя
страты i адступiлi праз балоты ў бок Нёмана.