Шыфр : 113Г000690
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1841
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Раства-Багародзіцкая_царква_(Радчыцк)

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у вёсцы Радчыцку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

== Гісторыя ==

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1837—1841 гадах з цэглы па фундацыі пінскага павятовага харунжага (1814—1817) і пінскага павятовага маршалка (1823—1829) Аляксандра Скірмунта, бацькі Гелены Скірмунт. Аляксандр Скірмунт (1793—1845) пахаваны побач з храмам, магіла захавалася.

== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Адносіцца да тыпу крыжова-купальных храмаў. Вырашана цэнтрычным васьмігранным аб’ёмам, перакрытым драўляным гранёным паўсферычным купалам з цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. Тарцы крылаў дэкарыраваны 4 порцікамі. Фасады прарэзаны стральчатымі аконнымі праёмамі (уплыў рэтраспектыўна-гатычнага стылю).

=== Інтэр’ер ===
Абраз «Маці Божая Адзігітрыя» (1760, перанесены з іканастаса царквы вёскі Рухча).

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Шыфр : 113Г000690
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1841
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Раства-Багародзіцкая_царква_(Радчыцк)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты