Катэгорыя : Археалогія / Курганы
Шыфр : 213В000384
Датаванне : X стагоддзе, IX–XIII стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Забор’е_(курганны_могільнік)

Забор’е — курганны могільнік каля вёскі Забор’е Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

== Курганны могільнік-1 ==
Знаходзіцца за 0,8 км на паўночны захад ад вёскі. 40 курганоў добрай захаванасці, вышынёй 0,8-3,2 м, дыяметрам 5-12 м. Вядомы з канца XIX стагоддзя. У 1974 годзе Г. В. Штыхаў раскапаў 1 курган. Знойдзены шкілет, арыентаваны галавой на захад, жалезны нож, віты бронзавы бранзалет з завязанымі канцамі, ганчарны гаршчок. У 1981 годзе абследавала Л. У. Дучыц. Датуецца XX стагоддзем[удакладніць], належаў крывічам.
Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі АН БССР.

== Курганны могільнік-2 ==
Знаходзіцца за 1 км на паўночны захад ад дарогі ў в. Юзухава, ва ўрочышчы Зялёнка. 28 курганоў вышынёй 0,8-3,2 м, дыяметрам 5-12 м. Абследаваў у 1972 годзе М. А. Ткачоў. Раскопкі не праводзіліся.

== Літаратура ==
Археалагічныя помнікі // Гісторыя Залескага краю / Р. Шарыпкін. — Глыбокае : Вольнае Глыбокае, 2002. — С. 8-13.
Глыбоцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 224—239.

Катэгорыя : Археалогія / Курганы
Шыфр : 213В000384
Датаванне : X стагоддзе, IX–XIII стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Забор’е_(курганны_могільнік)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты