Стан : Страчана
Шыфр : 212В000639
Архітэктурны стыль : Полацкая школа дойлідства
Датаванне : XII–ХІХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Бельчыцкі_Барысаглебскі_манастыр

Бельчыцкі Барысаглебскі манастыр — колішні мужчынскі манастыр ў Бельчыцах (цяпер у межах Полацка). Храмы Барысаглебскага Бельчыцкага манастыра з’яўляліся выдатнымі ўзорамі старажытнарускай архітэктуры, у якіх увасобіліся першыя характэрныя рысы полацкай школы дойлідства. Пятніцкая і Барысаглебская цэрквы, паводле меркавання Л. В. Аляксеева, з’яўляліся творамі дойліда Іаана, манаха Барысаглебскага манастыра. Тэрыторыя былога манастыра ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

== Гісторыя ==
Бельчыцы ўпершыню згадваюцца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1159 годам у сувязі з канфліктам паміж полацкімі мяшчанамі і князем Расціславам Глебавічам. Паводле меркавання М. М. Вароніна, Бельчыцы першапачаткова былі прыгараднай умацаванай княжацкай рэзідэнцыяй. Яны адыгрывалі тую ж ролю, што Рурыкава Гарадзішча ў Ноўгарадзе, Смядынь у Смаленску, Багалюбава — пад Уладзімірам.
Падчас Лівонскай вайны ў лютым 1563 года ў Бельчыцкім манастыры размяшчаўся Іван Грозны. Пасля Берасцейскай царкоўнай уніі манастыр перайшоў да уніятаў (1596—1600). Пасля 1600 года праваслаўнае насельніцтва Полацка вярнула манастыр пад свой кантроль. У 1618 годзе манастыр быў узяты штурмам па распараджэнні ўніяцкага архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча. Уніятам манастыр належаў да 1839 года. У 1878 годзе ён атрымаў статус жаночага і быў падпарадкаваны праваслаўнаму Спаса-Ефрасіннеўскаму манастыру.
Пасля Першай сусветнай вайны на манастырскім двары размяшчаліся ваенныя склады. У гэты час Пятніцкая і Барысаглебская цэрквы пачалі трухлець. Сцены храмаў мясцовае насельніцтва разбірала на будматэрыялы. Дзве іншыя царквы Барысаглебскага манастыра былі зруйнаваны яшчэ ў XVIII стагоддзі.
У 1928 годзе вывучэнне Барысаглебскай і Пятніцкай цэркваў Барысаглебскага манастыра праводзіў І. М. Хозераў. Ён замаляваў фрагменты фрэскавага роспісу помнікаў.

=== Сучаснаць ===
У савецкі час у памяць пра святыню, якая існавала калісьці ў Бельчыцах, усталяваны мемарыяльны камень. Тэрыторыя былога Барысаглебскага манастыра ў наш час займаюць аднапавярховыя драўляныя хаты, а таксама пяціпавярховая «хрушчоўка» і цагляны дарэвалюцыйны дом (1910 год). Тэрыторыю манастыра перасякае дарога, якая праходзіць праз месца, дзе размяшчаўся Вялікі сабор.
У пачатку 2015 года пры пракладцы газаправода ў Юбілейным завулку быў пашкоджаны падмурак будынкаў Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра. Экскаватарам была пракапана траншэя шырынёй 40 сантыметраў і глыбінёй 180. Коўш экскаватара зачапіў частку падмурка меркаванага вялікага сабора храма манастыра. Разбурэнне археалагічнага помніка гісторыкам удалося спыніць толькі праз тыдзень. Падчас працы гісторыкаў на месцы раскопа было знойдзена мноства кавалкаў старажытнай плінфы.

== Архітэктура ==
Пасля заканчэння будаўніцтва Са

Стан : Страчана
Шыфр : 212В000639
Архітэктурны стыль : Полацкая школа дойлідства
Датаванне : XII–ХІХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Бельчыцкі_Барысаглебскі_манастыр
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings