
Пусты́нскі Свята-Успе́нскі манасты́р — мужчынскі манастыр Магілёўскай і Мсціслаўскай епархіі Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы.
Размешчаны за 10 км на поўнач ад Мсціслава, за 2 км на поўдзень ад в. Пустынкі (Мсціслаўскі раён).
== Гісторыя ==
Заснаваны ў 1380 г. мсціслаўскім князем С. Лугвенам, сынам вялікага князя Альгерда. Паводле падання, князь Лугвен моцна захварэў і аслеп. У сне яму з’явіўся старац з прапановай: «Калі жадаеш пачаць бачыць, ідзі ў пустань і памыйся вадой з крыніцы, тады набудзеш жаданае». Такое месца яму нагадаў старац. Амыўшы вочы, князь вярнуў зрок і ўбачыў у галінках ліпы абраз Маці Божай. На гэтым месцы ён заснаваў манастыр. Дзякуючы шчодрым ахвяраванням манастыр яшчэ ў XV ст. авалодаў значнымі маёнткамі. У 1560 г. ў час Лівонскай вайны манастыр моцна пацярпеў, на доўгі час прыйшоў у заняпад. У 1578 г. кароль Стафан Баторый перадаў манастыр полацкаму архіепіскапу Феафану, а ў 1585 г. манастыр перайшоў пад кіраўніцтва папоўскага сына Мацвея Яўпаціевіча. У 1596 г. быў заняты манахамі-базыльянамі, якія жылі тут да 1839 г. Летам гэтага ж года настаяцель манастыра іераманах Іаан Касікоўскі перайшоў у праваслаўе. Але манастыр быў у нездавальняючым стане і ішоў да заняпаду, пакуль у 1859 г. на яго кіраўніцтва не быў прызначаны святар Феадосій Ляўчынскі, які ў 1866 г. быў узведзены ў сан архімандрыта. Ён пачаў аднаўленне манастыра і ў 1869 г. зацвердзіў праваслаўнае брацтва. На мяжы XVIII—XIX ст. манастыр перабудаваны. На пачатак XX ст. прыстанак валодаў 312 дзесяцінамі зямлі.
== Архітэктура ==
Архітэктурны ансамбль уключае 3 храмы: Успенскі сабор, Раства-Багародзіцкую царкву, келейны корпус з Пакроўскай царквой, званіцу, школу, 2 гаспадарчыя пабудовы і 3 жылыя дамы. Вызначаецца стылявой разнастайнасцю: барока, класіцызм, рэтраспектыўна-рускі стыль. Тэрыторыя абнесена з поўдня і заха