
Свята-Елісавецінскі манастыр ― жаночы манастыр у Мінску. З’яўляецца адзіным дзейным манастыром горада.
== Гісторыя і дзейнасць ==
Манастыр быў заснаваны ў 1999 годзе і атрымаў сваю назву ў гонар святой прападобнамучаніцы Елісаветы Фёдараўны Раманавай. Пачынаўся манастыр з дзейнасці сястрыцтва ў гонар той самай святой, створанага ў 1996 г. Сёстрам было дазволена насіць белыя вопраткі сясцёр міласэрнасці, у тым ліку падчас збору ахвяраванняў на вуліцах і гандлю рэчамі рэлігійнага культа і прадметамі, якія асацыююцца з манастырскай дзейнасцю (мёд, слабаалкагольныя напоі, травы, бальзамы і падобнае).У манастыры жывуць 130 сясцёр. Мужчынскае і жаночае падвор’і прымаюць на часовае знаходжанне былых нарказалежных, хворых на алкагалізм і бяздомных. Манастыр мае буйную гандлёвую сетку ў Беларусі і вядзе актыўны гандаль у Еўропе і Паўночнай Амерыцы.Сёстры аказваюць духоўную падтрымку і дапамогу пацыентам Рэспубліканскага цэнтра псіхічнага здароўя, 2-й клінічнай лякарні і іншых лячэбных устаноў, псіханеўралагічнага інтэрната, інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.
== Кантраверсіі ==
=== Прапаганда расійскага нацыяналізму ===
Манастыр выкарыстоўваў сваю гандлёвую сетку для пашырэння ідэй расійскай вялікадзяржаўніцтва, a яго прадстаўнік падтрымаў падтрымаў захоп Крыму Расіяй. У 2017 годзе ў манастыры выступіў падпалкоўнік расійскага ГРУ Антон Маншын, які расказаў пра свой удзел у чачэнскай, украінаскай і сірыйскай кампаніях расійскай арміі і прапагандаваў ідэі «рускага свету». Пазней рэдактарка сайта манастыра сказала, што запрашэнне Маншына было іх памылкай. У тым самым годзе ў манастыры прайшла выстава, прысвечаная расійскаму імператару Мікалаю ІІ і яго сям’і.Манастыр адмаўляецца дадаць беларускую мову да свайго сайта.Сярод шматлікіх храмаў манастыра няма ніводнага, прысвечанага беларускім святым.
=== Збор подпісаў аб забароне прапаганды гомасэксуалізму ===
У лістападзе 2019 г. манастыр далучыўся да збору подпісаў пад зваротам да прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з просьбай ініцыяваць закон «аб забароне прапаганды і публічнай дэманстрацыі гомасексуалізму і іншых полавых вычварэнняў непаўналетнім» і ўвесці адказнасць за гэтыя дзеянні ў Крымінальны кодэкс. Раней зварот быў ініцыяваны пралайф арганізацыямі і падтрыманы рыма-каталіцкім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. Подпісы збіраліся ў манастыры і яго крамах.Духоўнік манастыра пратаірэй Андрэй Лемяшонак выступіў з відэазваротам, у якім перасцярог ад зла, якое распаўсюджваецца ў Еўропе: аднаполыя шлюбы і ўсынаўленне дзяцей такімі парамі. Ён назваў гэта пачаткам канца свету і заклікаў не даспусціць распаўсюду ў Беларусі зла, якое навязваецца моладзі і псуе ейнае жыццё, і разбурае сем’і.Пратаірэй А. Лемяшонак прыняў удзел у прэс-канферэнцыі па выніках збору подпісаў. Між іншага, ён заявіў, што ЛГБТ – хворыя людзі, за ацаленне душ якіх трэба маліцца, а ў іх саюзах «няма ані мамы, ані таты, ані ахвярнага жыцця, ані прыкладу любові».Дзеянні манастыра крытыкаваліся праваслаўнымі святарамі. Прэс-сакратар Беларускай Праваслаўнай Царквы Сяргей Лепін падкрэсліў, што збор подпісаў не быў ініцыятывай манастыра, але манастыр далучыўся да яго. Праваслаўная Царква афіцыйна не падтрымала збору подпісаў. Відэазварот А. Лемяшонка ён назваў «асабістай ініцыятывай». На яго думку, «прыватных ініцыятыў у гэтым кірунку не павінна быць». Старшыня сінадальнай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях сям’і, абароны мацярынства і дзяцінства Павел Сярдзюк азначыў характар петыцыі як дыскрымінацыйны і што «гэта ініцыятыва аднаго Свята-Елісавецінскага манастыра».
=== Успышка каронавірусу ===
У красавіку 2020 года беларускія і замежныя СМІ апублікавалі паведамленні ад успышцы каронавірусу ў Свята-Елісавецінскім манастыры. Кіраўніцтва Белару