Стан : Страчана
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : сярэдзіна XVIII ст.
Дата страты : 1960-1970-я гады

Бялыніцкі кляштар кармелітаў — колішні рымска-каталіцкі сакральны комплекс у г.п. БялынічыМагілёўская вобласць. Адзін з найбагацейшых у Вялікім Княстве Літоўскім. У кляштары знаходзіўся цудатворны абраз Божай Маці, шанаваны хрысціянамі розных канфесій. Праз шматлікія працэсіі і паломніцтвы да яго Бялынічы зваліся «Беларускай Чэнстаховай»[1].

Гісторыя

Заснаваны ў 1624 годзе канцлерам вялікім літоўскім Львом Сапегам. Пазней апекунамі кляштара былі ўладальнікі Бялынічаў Агінскія. У 1634 годзе невядомы мастак намаляваў тут абраз Маці Божай, які знік у Магілёве ў Вялікую Айчынную вайну. У сярэдзіне XVIII ст. першапачатковыя драўляныя будынкі заменены мураванымі. Касцёл y стылі позняга барока пабудаваны ў 17421763 гг[2].

Улады Расійскай імперыі закрылі кляштар у 1832 годзе, статус касцёла быў паніжаны да парафіяльнага[2]. У 1877 годзе у будынках былога кармеліцкага кляштара быў размешчаны Бялыніцкі манастыр Раства Багародзіцы, які існаваў да 1918 года. Колькасць манахаў дасягала 40 чалавек (на пачатку XX ст). Да Бялыніцкага манастыра быў прыпісаны і пазаштатны Мсціслаўскі Тупічэўскі манастыр. У храме захоўваўся цудатворны абраз Маці Божай, які застаўся ад кармелітаў[3].

Зноскі

  1.  Насевіч В. Бялынічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 166.
  2. Бялыніцкі касцёл і кляштар кармелітаў // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  3.  Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Літаратура

Стан : Страчана
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : сярэдзіна XVIII ст.
Дата страты : 1960-1970-я гады
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты