Свята-Іаана-Багаслоўскі жаночы манастыр ― жаночы манастыр у вёсцы Дамашаны Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца побач з могілкамі.
== Гісторыя ==
Заснаваны пастановай Сінода Беларускай праваслаўнай царквы ад 14 снежня 1997 года і па багаслаўленні мітрапаліта Філарэта. У 1997 годзе каля могілкавай царквы пачалося будаўніцтва манастыра.
== Царква ў гонар Ціхвінскага абраза Божай Маці ==
У 2000 годзе была пабудавана і асвячона драўляная царква ў гонар Ціхвінскага абраза Божай Маці.
З’яўляецца помнікам архітэктуры беларускага народнага дойлідства. Царква вырашана 3-зрубным аб’ёмам: прамавугольны прытвор, кубападобная малітоўная зала, 5-гранная апсіда. Двухсхільны дах па цэнтры пераходзіць у шатровы, над апсідай — у вальмавы; завершаны 3 цыбулепадобнымі галоўкамі. Брусчатыя сцены, складзены «ў ластаўчын хвост», прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі.
== Зноскі ==
- Свята-Засіма-Саваціеўскі мужчынскі манастыр
- Сялявіцкі сельсавет Вялікая Кракотка
- Слонімскі раён
- Былы кляштар бернардзінцаў (Валожын)
- г. Валожын, вуліца Шчэрбіны, 3
- Валожын
- Кляштарны корпус (Бялынічы)
- г. Бялынічы
- Бялыніцкі раён
- Бялыніцкі кляштар кармелітаў
- г. Бялынічы
- Бялыніцкі раён
- Полацкі кляштар дамініканцаў
- г. Полацк, Замкавы праезд
- Полацк
- Корпус былога кляштара трынітарыяў
- г. Маладзечна, вул. Замкавая, 19
- Маладзечна
- Маладзечанскі кляштар трынітарыяў
- г. Маладзечна, вул. Замкавая
- Маладзечна