Месца : Мінск
Шыфр : 713Г000158
Архітэктурны стыль : савецкі мадэрнізм
Датаванне : 1963—1964 гады
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_Мінгарвыканкама

Будынак Мінгарвыканкама (Выканаўчага камітэта Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў) —
адміністрацыйны будынак, размешчаны на плошчы Незалежнасці (праспект Незалежнасці, 8).
У наш час праведзены капітальны рамонт з мадэрнізацыяй будынка (архітэктар І. А. Скарабагатая, галоўны канструктар Л. Дзенісеня).

Архітэктура

Пяціпавярховы прамавугольны ў плане будынак быў пабудаваны ў 1963—1964 гг. па праекце архітэктараў С. С. Мусінскага і Г. В. Сысоева. Фарміруе паўднёва-ўсходні бок забудовы плошчы. Лапаткі на ўсю вышыню будынка, тры цэнтральныя і па адной па баках, ствараюць мерны рытм на фасадзе. Плоскасці паміж лапаткамі акцэнтаваны рэбрамі, якімі адначасова вылучаны галоўны і бакавыя ўваходы. Вертыкальныя чляненні гарманізуюць з кампазіцыйным ладам Дома ўрада, інжынернага корпуса Мінскага метрапалітэна і галоўнага навучальнага корпуса БДУ.

Інтэр’ер

Памяшканні размешчаны ўздоўж калідора, які адыходзіць у два бакі ад лесвічна-ліфтавога хола ў цэнтры. На чацвёртым паверсе двухсветлавая зала паседжанняў (450 кв. м) з фае-выстаўкай.

Літаратура

  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Месца : Мінск
Шыфр : 713Г000158
Архітэктурны стыль : савецкі мадэрнізм
Датаванне : 1963—1964 гады
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_Мінгарвыканкама
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты