Чамярычына — археалагічны помнік: гарадзішча каля в. Чамярычына (Ушацкі раён, Віцебская вобласць). Размешчана за 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі, на ўзгорку, які мае назву Замак.
== Апісанне ==
Належала плямёнам днепра-дзвінскай культуры і датуецца IV ст. да н. э. — III ст. н.э. Мае авальную пляцоўку памерам 35 х 55 м, якая абкружана валам вышынёй да 2,5 м і ровам глыбінёй 1,6 м. Помнік знойдзены К. П. Шутам у 1968 годзе. Знойдзена ляпная гладкасценная і штрыхаваная кераміка, каменныя свідраваныя сякеры, касцяное долата, жалезны серп, шыла, фрагмент тыгля і іншыя рэчы.
== Зноскі ==
== Літаратура ==
Гарадзішча каля в. Чамярычына // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2003. — С. 27 — 28.
Дучыц, Л. Аб чым расказваюць знаходкі / Л. Дучыц // Патрыёт (Ушачы). — 1990. — 28 жн.
- Стаянка перыяду мезаліту, ранняга неаліту
- в. Зарэчча, 0,3 км на захад, каля могілак
- Бярозаўскі раён
- Заходняя частка Запалоцкага пасада
- г. Полацк
- Полацк