Стан : Страчана
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль, цагляны стыль
Датаванне : 1901—1902
Дата страты : 1940-я(?)

Трапезны дом быў закладзены ў Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры ў чэрвені 1901 года. Пабудову каменнага трохпавярховага будынка завяршылі ў 1902 годзе. На верхнім паверсе знаходзілася 12 келляў для манахаў, на ніжнім паверсе размяшчаліся пякарня, кухня, лядоўня і келлі для сясцёр, на сярэднім паверсе – манаская трапезная. У 1906 годзе часткай на манастырскія сродкі, а таксам часткова на ахвяраванні вернікаў у трапезнай быў пастаўлены алтар з аднаярусным дубовым іканастасам. Дамавую царкву асвяцілі ў гонар святога Алексія, чалавека Божага. У 1910 годзе ў трапезным доме быў праведзены вадаправод. У 1925 (па іншых крыніцах – 1924) годзе, пасля закрыцця манастыра і перадачы ўсіх яе будынкаў розным дзяржаўным структурам, трапезны дом яшчэ некаторы час існаваў, пра што сведчаць фатаграфіі тых гадоў. Хутчэй за ўсё, разбурэнне трапезнага дома адбылося ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.

Крыніцы

  1. Полоцкое Радование: Свято-Евфросиниевские Торжества 1910 года. Полоцк : Спасо-Евфросиниевский женский монастырь, 2010.
  2. НИАБ, ф. 2563, оп. 1, д. 6, л. 42 об. Летопись о монастыре. Формулярная ведомость о Полоцком Спасо-Евфросиниевском первоклассном женском монастыре за 1912 год.
  3. Трапезный дом Полоцкого Спасо-Евфросиниевского монастыря
Стан : Страчана
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль, цагляны стыль
Датаванне : 1901—1902
Дата страты : 1940-я(?)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты