Архітэктурны стыль : неабарока
Датаванне : 1914
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Бровар_(Канічы)

Бровар — руінаваны будынак па вуліцы Фёдараўскай у в. Канічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Помнік грамадзянскай архітэктуры з рысамі неабарока.

== Гісторыя ==
Уладальнік сяла, памешчык Уладзімір Цеханавецкі, у 1850 г. пабудаваў драўляны бровар (у 1900 г. працавалі 14 рабочых), на якім вырабляліся 120 704 вядры віна (даход 6705 руб.), а ў 1895 годзе пачала дзейнічаць парасілавая ўстаноўка.
У ходзе рэвалюцыі 1905—1907 гадоў вяскоўцы зноў разбурылі маёнтак Платона Цеханавецкага, спалілі драўляны бровар. У 1914 годзе бровар аднавіў працу ў новым цагляным будынку.

== Архітэктура ==
Адпапавярховы прамавугольны ў плане будынак з двухпавярховай цэнтральнай часткай, якая выступае на галоўным і тыльным фасадах рызалітамі. Дахі бакавых крылаў і цэнтральнай часткі ўзаемна перпендыкулярныя, двухсхільныя, з трохвугольнымі франтонамі па тарцах. Франтальныя фасады маюць сіметрычна-восевую кампазіцыю. Вялікія вокны з паўцыркульнымі імпастамі абрамлены ліштвамі з дэкаратыўным замковым каменем. На першым паверсе цэнтральнай часткі прамавугольныя праёмы, на другім — авальныя люнеты. Прасценкі аздоблены пілястрамі з вытанчаным ляпным малюнкам. Будынак увенчаны развітым карнізам і парапетам з фіяламі. Першапачатковая анфіладная планіроўка зменена.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Т. В. Габрусь. 1047. Бровар // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.

Архітэктурны стыль : неабарока
Датаванне : 1914
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Бровар_(Канічы)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты