Архітэктурны стыль : эклектыка, цагляны стыль
Датаванне : канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя

Будынак чыгуначнага дэпо ў Лепелі. Пабудаваны ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя пры чыгуначнай станцыі ў цагляным варыянце эклектычнага стылю.

У 2020-я зведала няўдалую рэканструкцыю пад будаўнічую краму «Дэпо»: каб стварыць пляскаты дах знішчаны верх шчыта, бакавая прыбудова або знішчана, або цалкам абшыта аранжавым металпрофілем, прабіты праёмы, якія не адпавядаюць гістарычным аркам прыбудовы, а каб абшыць асноўны аб’ём тым жа металпрофілем — збіты контрфорсы. Фактычна для агляду пакінуты толькі падрэзаны тарцовы фасад.

Архітэктурны стыль : эклектыка, цагляны стыль
Датаванне : канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings