Шыфр : 213Г000965
Датаванне : XVIII – XIX стагоддзі

Будынак пякарні былога кляштара бернардзінцаў па вул. імя 23 Гвардзейцаў, 4А/10 (інв. № 250/С-29599). Пабудаваны ў канцы XVIII ст. Выкарыстоўваецца пад гаспадарчыя патрэбы.

Архітэктура

Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак. Плоскасці сцен падзелены пілястрамі і прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Сціплы дэкор фасадаў прадстаўлены аконнымі абрамленнямі з замкавым каменем. Будынак мае двухсхільны дах. Знешні выгляд значна скажоны прыбудовамі тэхнічнага прызначэння і паверхневымі камунікацыямі, большасць аконных праёмаў закладзена.

Шыфр : 213Г000965
Датаванне : XVIII – XIX стагоддзі
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings