Стан : Страчана
Архітэктурны стыль : эклектыка, цагляны стыль
Датаванне : 1860-я
Дата страты : 1940-я

Бровар Лекерта (пасля Магілёўскі піваварны завод) ў Лупалаве, раёне Магілёва. Размяшчаўся ў квартале, абмежаваным цяпер Пушкінскім праспектам, вуліцамі Астроўскага, Чайкоўскага, Гарбарнай

Заснаваны ў 1865 годзе ў Магілёве (уладальнік — купец Лекерт). Размяшчаўся ў мураваным будынку, у 1890 г. меў 2 паравыя машыны, у 1895 г. — паравы кацёл. У 1913 годзе працавала 50 рабочых. У Вялікую Айчынную вайну разбураны. Адноўлены ў 1961 годзе з магутнасцю 1,4 млн дал піва за год. У 1966 годзе уведзены ў эксплуатацыю цэх па вырабу соладу магутнасцю 3300 т за год. З 1986 г. — участак № 1 Магілёўскага завода напіткаў, з 1997 г. — цэх № 1 у дзяржаўным ВА «Магілёўаблхарчпрам».

Пры гадавой магутнасці вытворчасці 1,5 млн дэкалітраў (дал) у 2003 годзе на заводзе зварылі піва ўсяго толькі каля 230 тысяч дал. Зараз завадчане ў суткі прадаюць па вобласці 600—700 скрыняў напітка, прычым толькі кожная дзясятая бутэлька рэалізуецца непасрэдна ў Магілёве, магілёўскае піва экспартуецца ў Расію.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 460-461. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
Стан : Страчана
Архітэктурны стыль : эклектыка, цагляны стыль
Датаванне : 1860-я
Дата страты : 1940-я
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings